Грамадзянская вайна ў Ірландыі

Грамадзянская вайна ў Ірландыі 1922—1923 гг. (англ.: Irish Civil War, ірл.: Cogadh Cathartha na hÉireann) — узброеная барацьба ў Ірландыі паміж праціўнікамі і прыхільнікамі захавання краінай статусу брытанскага дамініёна. Завяршылася перамогай прыхільнікаў англа-ірландскага дагавора, якім усялякую дапамогу аказвала Англія.

Грамадзянская вайна ў Ірландыі

Дата 28 чэрвеня 192224 мая 1923
Месца Ірландыя
Прычына Англа-ірландскі дагавор
Вынік Перамога Нацыянальнай Арміі Ірландскай Свабоднай Дзяржавы
Праціўнікі
Ірландыя Ірландская Свабодная Дзяржава
пры падтрымцы:
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Ірландыя Ірландская Рэспубліканская Армія
Камандуючыя
Ірландыя Майкл Колінз
Ірландыя Рычард Мулкахі
Ірландыя Ліям Лінч
Ірландыя Фрэнк Айкен
Сілы бакоў
55 000 салдат Нацыянальнай Арміі каля 15 000 валанцёраў
Страты
800 салдат загінулі дакладныя лічбы невядомыя, каля 2000-3000 загінулі, яшчэ 12 000 арыштаваны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англа-ірландскі дагавор 1921 года

правіць
 
Подпісы прадстаўнікоў бакоў пад пагадненнем.

Першая сусветная вайна і эканамічны крызіс, які яна пацягнула, падарваў магутнасць Вялікабрытаніі як сусветнага лідара, чым неадкладна скарысталіся і ірландскія нацыяналісты, гісторыя барацьбы якіх супраць ненавіснага ім брытанскага кіравання налічвала восем стагоддзяў. Першай «пробай сіл» стала паднятае ў 1916 годзе Велікоднае паўстанне, бязлітасна задушанае ўрадавымі войскамі. Пасля расстрэлу лідараў паўстання супраціўленне на некаторы час заціхла, але ўжо праз тры гады пачалася вайна за незалежнасць Ірландыі, якая доўжылася аж да 1921 года. Тады брытанскаму ўраду стала відавочна, што ўтрымаць Ірландыю цалкам будзе каштаваць занадта вялікіх ахвяр і каласальных расходаў. Было прынята рашэнне запрасіць лідараў непрызнанага ірландскага парламента, сфарміраванага ў 1919 партыяй Шын Фейн у Лондан для перамоў. Кіраўнікі ІРА з радасцю ўхапіліся за гэту прапанову, таму што, нягледзячы на тое, што сусветная грамадская думка ўсё больш схілялася на іх бок, зброі і боепрыпасаў у партызан заставалася ўсё менш і менш. Ірландскі бок узначальвалі міністр замежных спраў Артур Грыфіт і міністр фінансаў Майкл Колінз, брытанскі ж — прэм'ер-міністр краіны Лойд Джордж і міністр калоній Уінстан Чэрчыль.

У выніку пасля перамоў, 6 снежня 1921 было падпісана англа-ірландскае пагадненне, паводле якога з 26 графстваў вострава стваралася Ірландская Свабодная дзяржава, якая надзялялася правамі дамініёна, аналагічным з тымі, што мелі Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя і ПАС. Кіраўніком краіны лічыўся кароль Вялікабрытаніі, які прызначаў генерал-губернатара. Менавіта яму дэпутаты парламента Свабоднай Дзяржавы прыносілі клятву вернасці. Акрамя таго, паводле дагавора, з ліку дзевяці графстваў правінцыі Ольстэр шэсць (Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тыран) павінны былі застацца ў складзе Вялікабрытаніі. Таксама брытанскі флот атрымліваў права выкарыстоўваць шэраг стратэгічных портаў на тэрыторыі Свабоднай дзяржавы ў якасці ваенна-марскіх баз.

Падпісанне дагавора выклікала працяглыя дэбаты ў ірландскім парламенце. Практычна адразу ўтварылася дзве фракцыі — прыхільнікаў і праціўнікаў дагавора. Першую ўзначалілі тыя, хто яго і падпісваў — Майкл Колінз і Артур Грыфіт. Бок інхы занялі прэзідэнт Дойла (парламента) Эйман дэ Валера і міністр абароны Кахал Бру. Дэбаты па пытанні аб ратыфікацыі дагавора пачаліся 14 снежня і працягваліся аж да 6 студзеня. За дзень да галасавання дэ Валера прызнаў, што пытанне аб ратыфікацыі выклікала глыбокі раскол, як сярод дэпутатаў Дойла, так і сярод міністраў часовага ўрада. У выніку 7 студзеня пагадненне было афіцыйна ратыфікавана 64 галасамі супраць 57.

Раскол у Шын Фейн

правіць

Пасля галасавання дэ Валера ў знак пратэсту адмовіўся ад пасады прэзідэнта і ад удзелу ў фарміраванні часовага ўрада свабоднай дзяржавы. Яго месца заняў Артур Грыфіт, прэм'ер-міністрам стаў Майкл Колінз. Абодва бакі пачалі паступовую мабілізацыю сіл для далейшай барацьбы. Ужо ў лютым 1922 года пачалося вербаванне салдат у новую, падкантрольную ўраду Нацыянальную Армію. Галоўным чынам гэта былі былыя члены дублінскай брыгады ІРА, а таксама байцы іншых часцей, верных Колінзу. Да красавіка 1922 года колькасць нацыянальнай арміі склала 3500 чалавек і яны паступова займалі будынкі, якія раней належалі брытанскай арміі. Усё гэта выклікала раскол таксама і ў ІРА — частка камандзіраў (сам Колінз, Рычард Мулкахі, Оўэн О’Дафі і г.д.) перайшлі на бок урада і атрымалі ключавыя пасады ў Нацыянальнай Арміі (так, Мулкахі атрымаў пасаду галоўнакамандуючага), аднак большасць перайшлі ў апазіцыю да ўрада.

Тым часам дэ Валера ў час свайго турнэ па Манстэры заявіў, што ІРА «мусіць будзе прайсці па крыві салдат ірландскага ўрада, і нават некаторых членаў гэтага ўрада для таго, каб атрымаць свабоду». Падобныя словы былі вельмі небяспечнымі, улічваючы што ў краіне працягвалі існаваць дзве ўзброеныя сілы (ІРА і Нацыянальная Армія), адносіны паміж якімі былі вельмі напружанымі. Тым больш, што ў сакавіку 1922 года ІРА сфарміравала Армейскі выканаўчы савет і абвясціла яго законным урадам краіны. Часці ІРА не падпарадкоўваліся ўладам Свабоднай дзяржавы, а працягвалі вярбоўку і навучанне валанцёраў. Паступова павялічвалася колькасць сутыкненняў паміж бакамі. Так, у Лімерыку ў перастрэлках за права кантраляваць казармы, якія засталіся пасля сыходу брытанскай арміі, удзельнічала каля 700 чалавек абапал. У красавіку, у горадзе Атлон, быў забіты генерал Нацыянальнай Арміі Адамсан, а ў пачатку мая яшчэ больш сур'ёзныя сутыкненні адбыліся ў Кілкені, дзе атрады ІРА занялі цэнтр горада і ўрад быў вымушаны адправіць атрад з 200 чалавек для іх раззбраення. У выніку ў вулічных баях загінула 18 чалавек. Спрабуючы ўтрымаць краіну ад буйнамаштабнай грамадзянскай вайны, 3 мая 1922 года абодва бакі пагадзіліся заключыць перамір'е, якое дазволіла ў адносна спакойным становішчы правесці парламенцкія выбары. Спрабуючы ўз'яднаць Шын Фейн, Колінз і дэ Валера прынялі рашэнне ісці на выбары адзіным блокам, і пасля іх правядзення, сфарміраваць кааліцыйны ўрад. Колінз нават прапанаваў ІРА, у якасці кампрамісу, стварэнне новай канстытуцыі, якая больш адказваоа б першапачатковай пазіцыі Шын Фейн (так, у прыватнасці, у ёй павінны былі адсутнічаць любыя згадкі пра брытанскага манарха). Многія лідары апазіцыі, і ў прыватнасці Ліям Лінч, былі гатовыя пагадзіцца на падобны кампраміс, аднак у справу ўмяшаліся брытанцы, якія прыстрашылі прамой ваеннай інтэрвенцыяй у выпадку любога адступлення ад літары англа-ірландскага дагавора. Падобнае ўмяшанне пахавала любыя надзеі на альянс паміж дзвюма часткамі Шын Фейн, і ў выбарах яны ўдзельнічалі паасобку. У выніку прыхільнікі дагавора на чале з Колінзам атрымалі 239 193 галасы выбаршчыкаў, апазіцыя ж усяго толькі 133 864. Яшчэ 247 226 чалавек аддалі свае галасы Фермерскай партыі і лейбарыстам (абедзве гэтыя партыі таксама падтрымалі пагадненне). У выніку дэ Валера і яго прыхільнікі апынуліся ў відавочнай меншасці. Паражэнне на выбарах прымусіла іх скарыстацца сілай. Так, дэ Валера прыпісваюць фразу: «Большасць не мае права памыляцца».

Тым часам, новы ўрад Ірландскай свабоднай дзяржавы на чале з Грыфітам і Колінзам прыступіў да ўмацавання Нацыянальнай Арміі і арганізацыі паліцэйскіх атрадаў, выкарыстоўваючы для гэтага байцоў ІРА, якія падтрымалі пагадненне. Аднак для таго, каб пазбегнуць сутыкненняў, урад не стаў перашкаджаць узброеным атрадам апазіцыі захопліваць ваенныя аб'екты і ўзбраенне, якія засталіся пасля брытанцаў. Гэта прывяло да таго, што да лета 1922 года значная частка краіны фактычна выйшла з падпарадкавання ўраду, які захаваў свой кантроль толькі за Дублінам і раёнамі, напрыклад Лонгфардам, дзе мясцовыя атрады ІРА перайшлі на яго бок. Канфлікт пачаўся менавіта тады, калі Свабодная дзяржава паспрабавала падпарадкаваць сабе найбольш добра абсталяваныя і навучаныя атрады ІРА — у прыватнасці, у Дубліне.

Бітва за Дублін

правіць
 
Будынак Чатырох Судоў.

14 красавіка 1922 года атрад ІРА, які налічваў каля 200 дрэнна навучаных баявікоў пад камандаваннем Роры О’Конара, заняў будынак Чатырох Судоў. Іх асноўнай мэтай было ўцягнуць Вялікабрытанію ў новую вайну, якая павінна была зноў аб'яднаць расколатую Шын Фейн перад тварам агульнага ворага. Аднак падобныя дзеянні выклікалі крайняе раздражненне, перш за ўсё, ва ўрада Свабоднай дзяржавы. Артур Грыфіт настойваў на неадкладным прымяненні сілы, але Колінз, які імкнуўся любой цаной пазбегнуць грамадзянскай вайны, загадаў не прадпрымаць у дачыненні да атрада О’Конара ніякіх дзеянняў, здольных справакаваць стральбу.

Да лета пазіцыі ўрада значна ўзмацніліся — прыхільнікі дагавора атрымалі пераважную большасць у парламенце. Акрамя таго, вельмі сур'ёзны ціск на Колінза аказвалі брытанцы, якія патрабавалі рашэння праблемы з непадкантрольнымі ўладам баявікамі ІРА. Апошняй кропляй стала забойства адстаўнога брытанскага фельдмаршала Генры Уілсана баявікамі ІРА Джозефам О’Саліванам і Рэджынальдам Данам, якое адбылося ў Лондане 22 чэрвеня. Гэта забойства было чарговай спробай апазіцыі справакаваць брытанскае ўварванне (хоць існуе версія пра дачыненне Колінза да яго арганізацыі). Яно выклікала вялікі грамадскі рэзананс у Вялікабрытаніі, а Чэрчыль заявіў Колінзу, што калі Нацыянальная Армія не распачне ніякіх дзеянняў супраць баявікоў, якія заселі ў будынку Чатырох Судоў, гэта зробяць брытанскія войскі. У Лондане быў нават прыняты план, які прадугледжваў узяцце Чатырох Судоў з выкарыстаннем танкаў, авіяцыі і артылерыяі, якое павінна было адбыцца 25 чэрвеня. У апошні момант ад плана ўсё ж адмовіліся па парадзе генерала Невіла Мак-Крыды, даўшы Колінзу апошні шанц разабрацца самому. Аднак апошні ўльтыматум быў прад'яўлены гарнізону Чатырох Судоў толькі 27 чэрвеня пасля выкрадання баявікамі ІРА генерала Нацыянальнай Арміі О’Конела. О'Конар і яго людзі адмовіліся пакінуць будынак. У адказ Майкл Колінз загадаў пачаць абстрэл Чатырох Судоў з дзвюх васямнаццаціфунтавых гармат, перададзеных раней брытанскай арміяй. У той момант у будынку знаходзіліся многія высокапастаўленыя камандзіры ІРА, у тым ліку намеснік камандуючага па асабовым складзе Джо Мак-Келві і генерал-квартырмайстар Ліям Мелаўз. Пад іх камандаваннем знаходзілася каля 180 валанцёраў з першага і другога батальёнаў дублінскай брыгады ІРА. Узброены яны былі толькі стралковай зброяй — вінтоўкі, пяць аўтаматаў Томпсана і два лёгкія кулямёты Льюіса.

Пасля таго, як артылерыйскі абстрэл у першы дзень даказаў сваю неэфектыўнасць, брытанцы перадалі Колінзу яшчэ дзве васямнаццаціфунтавыя гарматы і прапанавалі даць таксама шасцідзесяціфунтавыя гаўбіцы і нават нанесці авіяўдар па будынку. Колінз адхіліў абедзве прапановы, асцерагаючыся што гэта прывядзе да вялікіх страт сярод мірнага насельніцтва. 29 чэрвеня ўрадавыя войскі пачалі штурм усходняга крыла будынка, страціўшы пры гэтым трох чалавек забітымі і 14 параненымі і захапіўшы 33 чалавеки ў палон. Тым часам часці дублінскай брыгады ІРА пад камандаваннем Оскара Трэйнара занялі пазіцыі ў раёне О'Конел-стрыт, спрабуючы адцягнуць на сябе ўвагу ўрадавых войскаў. 30 чэрвеня магутныя выбухі адбыліся ў заходнім крыле будынка Чатырох Судоў. Паводле меркавання ІРА, іх прычынай былі пажары, якія пачаліся пасля бамбардзіроўкі. Паводле меркавання прадстаўнікоў войскаў Ірландскай свабоднай дзяржавы, крыло было замінавана баявікамі. Неўзабаве пасля выбухаў камандуючы валанцёрамі Эрні О’Мэлі загадаў сваім людзям здаць зброю.

Гэта дазволіла ўрадавым сілам пад прыкрыццём бранемашын перакінуць артылерыю ў раён О'Конел-стрыт. Трапіўшы пад ураганны агонь валанцёры, якія панеслі страты, вырашылі адысці. Сярод загінулых быў Катал Бру — адзін з лідараў апазіцыі. Усяго ж у час баёў за Дублін загінула 65 байцоў з абодвух бакоў. Пасля заканчэння баёў сілы апазіцыі адышлі на поўдзень краіны, а цэнтр і захад, па большай частцы, кантраляваліся ўрадам.

Сілы бакоў

правіць
 
Бронеаўтамабіль Rolls-Royce. Машыны такога класа выкарыстоўваліся абодвума бакамі

Пасля таго, як Колінз аднавіў кантроль над Дублінам, грамадзянская вайна ўвайшла ў новую фазу. Большасці баявікоў ІРА прыйшлося канчаткова вызначыцца, на чыім жа яны баку. Сілы апазіцыі першапачаткова значна пераўзыходзілі Нацыянальную Армію па колькасці байцоў — 15 000 супраць 7000, аднак часці Нацыянальнай Арміі былі значна лепш узброены. ІРА мела ўсяго толькі 6 780 вінтовак і некалькі кулямётаў, многія з валанцёраў былі ўзброены толькі састарэлымі стрэльбамі. Зрэшты, ім таксама ўдалося захапіць некалькі бранемашын, якія засталіся пасля эвакуацыі брытанскай арміі. Акрамя таго, ІРА бракавала вопытных камандзіраў, а значная частка баявікоў папоўніла яе шэрагі ўжо пасля завяршэння вайны за незалежнасць і таму не мела вопыту баявых дзеянняў. Дзеянні ІРА каардынаваліся праз галоўны штаб, на чале якога стаяў Ліям Лінч.

У той жа час Нацыянальная Армія, нягледзячы на меншую колькасць, шырока выкарыстоўвала брытанскую падтрымку і ўзбраенне. Да 4 жніўня 1922 года ў яе арсеналах было 20 060 вінтовак, 156 кулямётаў, 8 18-фунтавых гармат і 12 бронеаўтамабіляў. Камандаваў Нацыянальнай Арміяй Майкл Колінз, яго намеснікам быў Оўэн О’Дафі. Пасада міністра абароны ва ўрадзе Ірландскай свабоднай дзяржавы займаў Рычард Мулкахі. Ірландыя была падзелена на некалькі ваенных акруг — Усходнюю, Паўднёва-заходнюю, Кара, Паўднёвую, Заходнюю і 1-ю Паўночную. Апроч іншага, у Нацыянальную Армію актыўна вербаваліся ветэраны ірландскіх часцей брытанскай арміі, якія мелі за спіной досвед Першай сусветнай вайны, а таксама брытанскія афіцэры (гэты факт апазіцыя актыўна выкарыстоўвала ў сваёй прапагандзе). Таксама былі сфарміраваны асобыя часці з удзельнікаў «Каманды» (падраздзяленне ІРА, створанае Колінзам у час вайны за незалежнасць для вядзення контрразведвальнай дзейнасці). Але, тым не менш, большасць часцей Нацыянальнай Арміі былі сфарміраваны з неабучаных рэкрутаў, якія не ўдзельнічалі ні ў Першай сусветнай, ні ў вайне за незалежнасць.

Баявыя дзеянні

правіць

Пасля першых узброеных акцый ІРА ўрадавыя войскі разграмілі яе апорныя пункты ў сталіцы — Дубліне. Грамадзянская вайна перакінулася на поўдзень краіны. Карыстаючыся падтрымкай брытанскай арміі, урадавыя войскі 15 жніўня выбілі ІРА з Корка — цэнтра рэспубліканцаў на поўдні. У гэты час, 12 жніўня, ад інсульту памёр прэзідэнт краіны Грыфіт, а 22 жніўня ў перастрэлцы загінуў прэм'ер-міністр часовага ўрада Ірландыі Майкл Колінз. 9 верасня новым прэзідэнтам быў выбраны Уільям Косгрэйв, які таксама падтрымліваў брытана-ірландскі дагавор. 11 кастрычніка 1922 г. ніжняя палата парламента прыняла новую канстытуцыю Ірландскай свабоднай дзяржавы, главой якога павінен быў стаць генерал-губернатар, прызначаны каралём Вялікабрытаніі.

Заканчэнне вайны

правіць

Атрады ІРА, якія адышлі ў жніўні-верасні 1922 г. у горныя раёны краіны, спрабавалі працягнуць барацьбу, але не змаглі прыцягнуць на свой бок насельніцтва. У рэшце, ІРА, якая не мела яснай палітычнай і сацыяльна-эканамічнай праграмы, пацярпела паражэнне. 6 снежня 1922 года парламенты Ірландыі і Вялікабрытаніі ратыфікавалі дагавор, падпісаны годам раней, а ўжо 17 снежня апошнія падраздзяленні брытанскіх войскаў пакінулі межы Ірландскай свабоднай дзяржавы. Пасля зімы, 27 красавіка 1923 г., дэ Валера высунуў ураду ўмовы спынення грамадзянскай вайны ў Ірландыі. Адміністрацыя Косгрэйва прыняла яго патрабаванні, і 30 красавіка 1923 г. дэ Валера аддаў загад аб спыненні ўзброенай барацьбы.

Бібліяграфія

правіць

Спасылкі

правіць