Магілёўскі завод штучнага валакна

Магілёўскі завод штучнага валакна (Магілёўскі ЗШВ) — колішняе прадпрыемства ў Магілёве. Размяшчаўся па вул. Чалюскінцаў, 101. Ліквідаваны 30 чэрвеня 2012 года[1].

Магілёўскі завод штучнага валакна
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1930
Скасавана 2012
Размяшчэнне  Беларусь Магілёў, Магілёўская вобласць
Галіна Хімічная прамысловасць
Матчына кампанія ААТ «Магілёўхімвалакно»
Магілёўская фабрыка штучнага валакна. 1930-я

Гісторыя правіць

 
Магілёўская фабрыка штучнага валакна ў 1941 годзе

Завод штучнага валакна і мя В. У. Куйбышава — першынец хімічнай індустрыі Беларусі, будоўля першай пяцігодкі. Закладзены 1 мая 1929 года на Цішоўскай пустцы, тады яшчэ за межамі горада[2]. Пабудаваны ў 19291930 гг. як фабрыка штучнага шоўку. 7 лістапада 1930 года адбылося адкрыццё першай чаргі прадпрыемства. На фабрыку перайшлі працаваць пасля перападрыхтоўкі ў школе ФЗА шматлікія былыя будаўнікі. Першым дырэктарам фабрыкі стаў малады інжынер Васіль Іванавіч Вараб’ёў, які ўзначальваў будаўніцтва. На фабрыцы былі выкарыстаны сучасныя, па тых часах, тэхнічныя рашэнні і тэхналагічнае абсталяванне, пастаўленае фірмамі «Glanzstoffi» і «Barmag»[de], а таксама айчыннымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі[3]. У 1930—1932 гадах асваенні тэхналогіі атрымання віскознай ніці прымаў удзел вучоны З. А. Раговін[4].

У планіроўцы і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі аб’ектаў праявіўся новы падыход да праектавання прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя вытворчых памяшканняў, прадугледжваліся спецыяльныя бытавыя пакоі адпачынку і інш. Яны размяшчаліся некалькімі групамі з улікам канцэптрацыі рабочых у асобных вытворчых падраздзяленнях. Пры будаўніцтве выкарыстаны прагрэсіўныя на той час архітэктурныя формы і канструкцыі, у т. л. жалезабетонныя арачныя перакрыцці, што давала магчымасць зрабіць нясучыя сцены са звычайнай цэглы больш тонкімі і знізіць кошт набудовы.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У Вялікую Айчынную вайну многія работнікі завода сталі байцамі батальёнаў народнага апалчэння, абаранялі горад, пасля акупацыі ўключыліся ў падпольную барацьбу з ворагам, змагаліся ў радах Чырвонай Арміі. У жніўні 1941 г. на фабрыцы створана груна С. С. Сабалеўскага, у кастрычніку 1942 г. разгромлена. На ЦЭЦ фабрыкі падпольную групу ўзначаліў камуніст А. П. Іваноў. 3 сярэдзіны ліненя 1941 г. ён быў байцом аднаго з батальёнаў народнага апалчэння. Пасля акунацыі горада ўладкаваўся на фабрыку апальшчыкам. У групу ўваходзілі Ф. М. Мядзвецкі, В. С. Варапаеў, А. Я. Абрамкін, Я. Шміт (закатаваны ў 1941 г.), I. I. Невядомскі (загінуў у партызанскай барацьбе ў 1943 г.), П. Р. Сошчанка і інш. Падпольшчыкі вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, правялі некалькі дыверсій, трымалі сувязь з партызанамі. У 1942 годзе ў турме загінулі Т. Парэбка, Н. Ісакаў, В. Станкевіч і інш. Акупанты разбурылі карпусы прадпрыемства.

Пасляваенны перыяд правіць

Прадпрыемства аднавіла работу ў 1945 г. як фабрыка штучнага шоўку імя В. У. Куйбышава. У 1948 г. пушчана першая, у 1955 г. — другая вытворчасць шоўку. 3 1962 г. завод штучнага валакна. У 1957 г. і 1959 г. здадзены цэхі вытворчасці цэлафану, у 1960 г. — вытворчасці штапелю. У 1972 г. пачаў дзейнічаць цэх сінтэтычнага валакна, у 1971 г.— цэх газаачысткі, у 1976 годзе атрымана першая партыясінтэтычных мананітак[3][5]. Створана першая ў Савецкім Саюзе вытворчасць вугляроднага валакна «углен». Гэтыя працы вяліся ва ўмовах цеснай кааперацыі з навукоўцамі УНДІШВ[3]. 3 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно»[5]. Магілёўскі завод штучнага валакна ператварыўся ў вядучае прадпрыемства галіны з замкнёным тэхналагічным цыклам, які ўключаў вытворчасці віскознай тэкстыльнай ніткі, віскознага жгутавага валакна і цэлафану. У ім былі рэалізаваны сучасныя па тых часах тэхнічныя рашэнні па значным паслабленні экалагічнага прэсінгу (глыбокая ачыстка вентвыкідаў, удасканаленне сістэмы ачысткі прамсцёкаў і да т.п.)[3].

У 1971 г. прадпрыемства ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі[5].

У сярэдзіне 1980-х гадоў выпускаў шоўк віскозны, штапельнае валакно[ru], цэлафанавую, поліэтыленацэлафанавую плёнку і інш. віды прадукцыі. Пры заводзе дзейнічалі Палац культуры, 3 бібліятэкі, музей баявой і працоўнай славы, бальніца, паліклініка, прафілакторый, база адпачынку, стадыён, піянерлагер, больш за 13 дзіцячых дашкольных устаноў[5].

Пад уплывам негатыўных сацыяльна-палітычных і тэхніка-эканамічных фактараў у перыяд «перабудовы» (1988—1992 гг.) на прадпрыемстве былі дэмантаваны вытворчасці цэлафану, адзінага ў СССР жгутавага валакна, вугляроднага валакна, поліэфірных мананітак, поліпрапіленавых фільтраў, што прывяло да значнага зніжэння аб’ёмаў выпуску прадукцыі[3].

У пачатку 2010-х гадоў прадпрыемства з’яўлялася адзіным на тэрыторыі СНД вытворцам віскозных тэкстыльных нітак, а таксама адзіным у Рэспубліцы Беларусь вытворцам двухвосеваарыентаваных поліпрапіленавых плёнак (БАП-плёнак), двух- і трохслаёвых, з адбіткам і металізаваных. У той жа час была праведзена мадэрнізацыя вытворчасці віскознай тэкстыльнай ніткі, накіраваная на зніжэнне выдаткаў і паляпшэнне яе якасці; мадэрнізавана лінія вытворчасці двухвосеваарыентаванай поліпрапіленавай плёнкі; створана другая чарга вытворчасці шматпластовых плёнкавых матэрыялаў — ламінаванай, металізаванай, тэрмаўсадачнай плёнкі; поліэтыленавай плёнкі для пакавання малочнай прадукцыі; уведзены ў эксплуатацыю флексаграфічная машына і абсталяванне для вырабу флексаформаў у мэтах пашырэння асартыменту плёнак; засвоены выпуск новай імпартазамяшчальнай прадукцыі — плёнкі поліэтыленавай саэкструзійнай палімернай за кошт уводу ў эксплуатацыю новай вытворчай лініі[3].

Ліквідацыя і знос правіць

Ліквідаваны 30 чэрвеня 2012 года[6].

У жніўні 2017 года пачалася расчыстка тэрыторыі былога завода, якая прайшла ў чатыры этапы. Праект па зносе прадпрыемства стаў самым маштабным у Беларусі. За час работ з велізарнай тэрыторыі вывезлі 480 тысяч кубаметраў будаўнічых адыходаў. Усяго было знесена 78 будынкаў і яшчэ сотня збудаванняў. Некаторыя адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі захавалі. Частку з іх займае плёнкавая вытворчасць «Магілёўхімвалакно». З завадскіх пабудоў захаваўся таксама будынак сталовай. Былі засыпаны катлаваны, дзе некалі былі падвалы і тунэлі[7].

Тэрыторыю пасля зносу прадпрыемства плануюць рэкультывіраваць. Хімічная вытворчасць паўплывала на глебу, таму ў некаторых месцах грунт мусіць быць заменены[7].

На тэрыторыю былога завода прануюць перанесці Магілёўскі рынак[8].

Мемарыяльныя дошкі правіць

  • Мемарыяльная дошка Івану Васілевічу Бубнову. Устаноўлена ў 1964 г. на будынку заводакіраўніцтва на ўшанаванне памяці старшага лабаранта фабрыкі I. В. Бубнова (19061944 гг.), які загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. I. В. Бубноў навечна занесены ў спіс калектыву.
  • Мемарыяльная дошка Мікалаю Аляксандравічу Канавалаву. Устаноўлена ў 1964 г. на будынку заводакіраўніцтва на ўшанаванне намяці інжынера фабрыкі М. А. Канавалава (19101943 гг.), які загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. М. А. Канавалаў навечна занессны ў спіс калектыву.

Зноскі