Слівавая пладажэрка

Слі́вавая пладажэрка[1] (Grapholita funebrana) — матыль сямейства ліставёртак. Шкоднік слівы, абрыкоса, алычы, персіка, цёрну, рэдка вішні, чарэшні.

Слівавая пладажэрка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grapholita funebrana Treitschke, 1835


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  568174
EOL  372090

Апісанне правіць

У матылька размах крылаў 13—15 мм. Пярэднія крылы карычнева-шэрыя з фіялетавым адценнем, заднія больш светлыя. Вусень ружовы з карычневай галавой, кукалка светла-карычневая. Вусені, якія перазімавалі, вясной акукліваюцца.

Арэал правіць

Сустракаецца амаль усюды ў раёнах культывавання слівы. Жыве ў Еўропе, Малой Азіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Кітаі, Японіі, Карэі, Украіне, Малдове, Закаўказзі, Казахстане, Сярэдняй Азіі, Заходняй Сібіры.

Асаблівасці біялогіі правіць

Вылет матылькоў пачынаецца ў канцы мая. Масавая кладка яец назіраецца ў чэрвені, і ў хуткім часе адраджаюцца вусені летняга пакалення, якія ўгрызаюцца ў плод. Вусень, які ўкараняецца ў плод, пракладвае ход у яго мякаці да хвосціка, перагрызае сасудзістую сістэму і перапыняе прыток пажыўных рэчываў. Пры гэтым рост пладоў спыняецца, яны становяцца фіялетавымі і ападаюць. У асобныя гады пашкоджваюць да 100 % пладоў. У адным плодзе можа развівацца да 5[1] вусеняў.

Меры барацьбы правіць

Перакопка глебы прыствольных кругоў, а таксама збіранне і знішчэнне пашкоджаных ападкаў; у пачатку жніўня майстраванне на ствол лоўчых паясоў для лову і знішчэння вусеняў; апрацоўка бітаксібацылінам (40—80 г на 10 л вады), не болей як 2 разы, першая — у пачатку адраджэння вусеня, другая — праз 7—8 дзён; пры значным размнажэнні шкодніка апрацоўка бензафасфатам (60 г на 10 л вады), не болей як 2 разы, з тэрмінам чакання 40 дзён.[2]

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць