Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў

вучоны ў галіне гісторыі культуры

Станіслаў Віктаравіч Ма́рцэлеў (1 студзеня 1925, в. Шарыбаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 22 верасня 2003) — беларускі гісторык культуры. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў
Дата нараджэння 1 студзеня 1925(1925-01-01) ці 1925[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2003[1]
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Станіслававіч Марцэлеў[d]
Род дзейнасці гісторык культуры, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў у 1950 годзе БДУ і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. 3 1953 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела, з 1965 года загадчык аддзела культуры. У 1976—1994 гадах дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—1991 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 3 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 галоўны навуковы супрацоўнік ІМЭФ. 3 1996 года старшыня праўлення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1976 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1980 гадах.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі зараджэння ў Беларусі партыйна-савецкага друку, яго развіццю і ролі ў жыцці народа, гістарычнаму досведу і заканамернасцям развіцця беларускай культуры паслякастрычніцкага перыяду.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.

Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1 — 7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія БССР 1990), галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), «Знак Пашаны» (1962), медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».

Творы правіць

  • Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967.
  • На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг. Мн., 1972.
  • К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974.
  • Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978.
  • Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць