Адольф Дыстэрвег
Фрыдрых Адольф Вільгельм Ды́стэрвег (ням.: Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg; 29 кастрычніка 1790, г. Зіген, Германія — 7 ліпеня 1866) — нямецкі педагог-практык. Паслядоўнік І. Г. Песталоці.
Адольф Дыстэрвег | |
---|---|
ням.: Adolph Diesterweg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1790[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1866[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, педагог, пісьменнік, публіцыст |
Навуковая сфера | адукацыя[7] |
Альма-матар | |
![]() |
Вучыўся ва ўніверсітэтах у Гайдэльбергу, Гербарне, Цюбінгене ў 1811—20. Выкладаў у гімназіях, узорных школах, настаўніцкіх семінарыях. У 1827—66 выдаваў педагагічны часопіс «Рэйнскія лісткі...». Быў супраць саслоўных і нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі, канфесійнага навучання і апекі школы царквой. Імкнуўся да аб'яднання нямецкага настаўніцтва, выступаў за мірнае пераўтварэнне грамадскіх адносін, у якім асн. ролю адводзіў асвеце, падзяляў ідэі агульначалавечага выхавання. Асноўнымі прынцыпамі выхавання лічыў прыродаадпаведнасць, культураадпаведнасць, саманадзейнасць. Распрацаваў дыдактыку развіваючага навучання. Аўтар больш як 20 падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, нямецкай мове, прыродазнаўстве, геаграфіі, астраноміі, у т.л. вядомай працы «Дапаможнік да адукацыі нямецкіх настаўнікаў» (т. 1—2, 1835). Педагагічныя ідэі А. Дыстэрвега зрабілі ўплыў на развіццё адукацыі ў Германіі і пашырыліся за яе межамі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Adolph Diesterweg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118525484 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 31 студзеня 2023.
ЛітаратураПравіць
- Дыстэрверг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).