Акцябрскі заказнік

заказнік Беларусі

Акця́брскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 2003 для захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый. Плошча заказніка складае 4070 га. Ландшафты нізінныя алювіяльна-тэрасаваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя. Расліннасць пераважна лясная: чорнаальховыя лясы (50,8 %), хваёвыя (29 %), ёсць дубровы, ясеннікі, грабнякі. Шмат спелых і перастойных лясоў (32 %), узрост асобных дрэў да 200 гадоў.

Акцябрскі
альтэрн.: Рудабельскі заказьнік
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьАкцябрскі раён, Гомельская вобласць
Плошча 4070 га
Дата заснавання 2003
physical
Акцябрскі
Акцябрскі
physical
Акцябрскі
Акцябрскі

У флоры 507 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. рэдкія віды: купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, зубніца клубняносная, дзераза-баранец, фіялка багнавая і інш. У фаўне млекакормячых 43 віды, птушак — 130, рыб — 32, рэптылій — 5, амфібій — 8; у Чырвоную кнігу занесены 13 відаў: малая паганка, чорны бусел, вялікі бугай, вялікі і малы падворлікі, каршачок, журавель шэры, зімародак звычайны, соня арэшнікавая і інш.

Літаратура правіць