Алег Канстанцінавіч Папоў

Алег Канстанцінавіч Папоў (31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласць — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне) — савецкі і расійскі артыст цырка (клоўн), акцёр, рэжысёр. Народны артыст СССР (1969).

Алег Канстанцінавіч Папоў
Oleg popov2.jpg
Выступ Алега Папова ў Вормсе (Германія) 28 сакавіка 2009 года
Дата нараджэння 31 ліпеня 1930(1930-07-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2016(2016-11-02)[5][6][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Germany.svg Германія
Адукацыя
Прафесія клоўн, артыст цырка, мім, акцёр, рэжысёр, сцэнарыст
Кірунак клоўн і клаўнада[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0691347
oleg-popov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Алег Канстанцінавіч Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадское паселішча Адзінцова Адзінцоўскай раёна Маскоўскай вобласці). Неўзабаве сям'я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».

У 1943 годзе Алег паступае вучнем слесара на паліграфічны камбінат «Праўда».

У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпетыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спецыяльнасці эксцэнтрык на дроце.

Пачаў сваю кар'еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысёр-педагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацвердзіўся ў гэтым амплуа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўвае такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангліраванне, парадыраваннем цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займаюць антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрыз Алега Папова — «Повар», «Свісток», «Прамень».

Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасці рэжысёра цыркавых спектакляў.

З 1991 года жыў і працаваў у Германіі пад сцэнічным псеўданімам Шчаслівы Ганс.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Попов Олег Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Oleg Popov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119548186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Умер клоун Олег Попов
  6. Олега Попова похоронят в Германии
  7. Oleg Konstantinovich Popov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць