Алег Мікалаевіч Яфрэмаў

савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч
(Пасля перасылкі з Алег Яфрэмаў)

Алег Мікалаевіч Яфрэмаў (1 кастрычніка 1927, Масква — 24 мая 2000, Масква) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1974, 1983) і Дзяржаўных прэмій РФ (1997, 2003); адзін са стваральнікаў і першы сакратар праўлення Саюза тэатральных дзеячаў СССР; член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член КПСС з 1955 года.

Алег Мікалаевіч Яфрэмаў
руск.: Олег Николаевич Ефремов
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1927(1927-10-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2000(2000-05-24)[2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Nikolay Yefremov[d]
Маці Anna Yefremova[d]
Жонка Liliya Tolmachyova[d] і Ала Барысаўна Пакроўская
Дзеці Міхаіл Алегавіч Яфрэмаў[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр, акцёр, грамадскі дзеяч, сцэнарыст
Прэміі
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Залатая маска The Crystal Turandot
IMDb ID 0947238
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Яфрэмаў — стваральнік маскоўскага тэатра «Сучаснік», у 1956—1970 гадах быў яго мастацкім кіраўніком; з 1970 года ўзначальваў МХАТ СССР імя Горкага, а пасля яго падзелу ў 1987 годзе — МХТ імя Чэхава.

Адзін з яскравых тэатральных рэжысёраў свайго часу, Алег Яфрэмаў заўсёды заставаўся і акцёрам; на тэатральнай сцэне стварыў запамінальныя вобразы сучаснікаў у п’есах Віктара Розава, Аляксандра Валодзіна і Аляксандра Гельмана; сярод кінароляў — таксіст Саша («Тры таполі на Плюшчысе»), Максім Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля»), Айбаліт («Айбаліт-66»).

Зноскі

  1. Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Oleg Jefremow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ефремов Олег Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць