Алківія́д (стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης; 450 да н.э., Афіны — 404 да н.э., Фрыгія) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч, аратар і вайскавод часоў Пелапанескай вайны (431—404 гг. да н.э.).

Алківіяд
стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης
Bust Alcibiades Musei Capitolini MC1160.jpg
стратэг
419 да н.э. — 418 да н.э.
стратэг
415 да н.э. — 413 да н.э.
стратэг
406 да н.э. — 405 да н.э.
Нараджэнне каля 450 да н.э.[1]
Смерць 404 да н.э.
Род Alcmaeonidae[d]
Бацька Cleinias[d][2][3]
Маці Deinomache[d][2][3]
Жонка Hipparete[d][2][1]
Дзеці сын Алківіяд, дачка
Грамадзянства Афіны, Спарта, Персія
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне стратэг
Бітвы
Узнагароды
Commons-logo.svg Алківіяд на Вікісховішчы

Алківіяд нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, а выхоўваўся ў доме Перыкла, лідара афінскага поліса. Сваю актыўную палітычную дзейнасць Алківіяд пачаў, выступіўшы праціўнікам Нікіевага міру і прыхільнікам аднаўлення ваенных дзеянняў супраць Спарты. Стаўшы стратэгам, ён крута змяніў знешнюю палітыку Афін[4]. У 418 г. да н.э. ён стварыў новую антыспартанскую кааліцыю, якая распалася пасля паражэння ў бітве пры Мантынеі. Алківіяд быў ініцыятарам Сіцылійскай экспедыцыі, таксама накіраванай супраць Спарты і яе саюзнікаў. Адпраўлены ў 415 годзе да н.э. з флотам у Сіцылію, быў адкліканы ў Афіны для судовага разгляду. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Алківіяд перайшоў на бок Спарты. На радзіме ён быў завочна асуджаны.

Алківіяд даў спартанцам некалькі каштоўных саветаў, якімі Спарта скарысталася і якія ледзь не прывялі Афіны да поўнага паражэння ў вайне. Алківіяд набыў вялікі аўтарытэт у Спарце, і некаторыя яго зайздроснікі загадалі яго забіць. Алківіяд збег да персідскага сатрапа Тысаферна і затым з яго дапамогай прыбыў на Самас, дзе базіраваўся афінскі флот. Маракі абралі яго стратэгам. З 411 года да н.э. пачынаецца серыя перамог Алківіяда, у выніку якой перавага ў Пелапанескай вайне быў на баку Афін[4]. Вярнуўшыся на радзіму ў 407 годзе да н.э., ён быў прызначаны стратэгам-аўтакратарам (галоўнакамандуючым арміі і флоту). Пасля паражэння, якое пацярпеў афінскі флот у яго адсутнасць, Алківіяд вымушаны быў адправіцца ў выгнанне. У 404 годзе да н.э., пасля перамогі Спарты ў Пелапанескай вайне, быў забіты па загадзе Крытыя і Лісандра, якія палічылі яго небяспечным палітычным супернікам.

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Любкер Ф. Alcibiades // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 58–59.
  2. 2,0 2,1 2,2 (not translated to la) Prosopographia AtticaBerolinum: 1901.
  3. 3,0 3,1 Алкивиад // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 449–451.
  4. 4,0 4,1 Сурыкаў, 2011

ЛітаратураПравіць

КрыніцыПравіць

ДаследаванніПравіць

СпасылкіПравіць