Альберт Васілевіч Някрасаў
Альберт Васілевіч Някрасаў (нар. 20 красавіка 1937, г. Красавіна, Валагодская вобласць, Расія — 22 верасня 1992) — беларускі мастак.
Альберт Васілевіч Някрасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1992 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | манументальнае мастацтва і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай у 1965 годзе. Выкладаў з 1965 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце (з 1977 — тэхналагічным).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.
Творчасць
правіцьТворам уласцівы рамантычная ўзнёсласць, лаканізм і дэкаратыўная абагульненасць форм, матавасць жывапіснай фактуры, стрыманая гама колераў. Аўтар станковых кампазіцый «Дзяўчына з касой» (1969), «У восеньскім парку» (1971), «Раніца» (1974), «Дзеці» (1976), «Бацькоўскі край», «Хвіліна адпачынку» (абодва 1981), «Восень» (1982), «Першы снег» (1983), трыпціха «Зіма» (1982), серый акварэляў «Па родных мясцінах», «Лепельшчына», «Міжземнамор’е» (усе 1992), твораў манументальнага мастацтва: размалёўкі «Этапы вялікага шляху» (1967) у будынку ГПТВ-19 і «Чалавек і прырода» (1980) у вытворчым корпусе швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, мазаіка «Дзяцінства» на будынку сярэдняй школы № 4 г. Наваполацк Віцебскай вобласці (1973) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- М. Л. Цыбульскі. Някрасаў Альберт Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Альберт Васілевіч Някрасаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»