Сядзіба Альбярцін

(Пасля перасылкі з Альбярцін (сядзіба))

Сядзіба «Альбярцін», Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Размешчана на беразе р. Іса, цяпер у межах г. Слоніма.

Славутасць
Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх
Сядзіба «Альбярцін», 1920
Сядзіба «Альбярцін», 1920
53°05′19,2″ пн. ш. 25°23′46,78″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім, вул. Калгасная, 8
Архітэктурны стыль Позні класіцызм
Заснавальнік Войцех Пуслоўскі
Дата заснавання першая палова XIX ст.
Будынкі
сядзібны дом • брама • стайня • флігель • гаспадарчая пабудова • парк
Вядомыя жыхары Зыгмунт Пуслоўскі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000499шыфр 412Г000499
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створана ў першай палове XIX ст. як рэзідэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў па вытворчасці сукна, дываноў і паперы.

У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што сядзіба мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[1].

Архітэктура правіць

 
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх на карціне Н. Орды, 1860

У комплекс уваходзілі сядзібны дом з флігелем, службовыя пабудовы, гаспадарчыя будынкі (захавалася стайня), фабрыка. Сядзібны дом абмяжоўваў парк пейзажнага тыпу планіроўкі, які на берагах запруджанай р. Іса пераходзіў у шырокі лесапарк.

Сядзібны дом правіць

Сядзібны дом — двухпавярховы, мураваны, асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным чатырохкалонным порцікам. У афармленні галоўнага ўвахода выкарыстаны скульптуры львоў. Унутраная планіроўка калідорная. У апрацоўцы інтэр'ера атрымалі развіццё тэмы вонкавай архітэктуры — пілоны, кесоны, стылізаваныя капітэлі.

Флігель правіць

Флігель — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак эклектычнай архітэктуры.

Стайня правіць

Стайня — мураваны неатынкаваны Т-падобны ў плане будынак, у дэкоры якога выкарыстана арнаментальная муроўка. Кампазіцыя двух'ярусная: першы ярус вылучаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал з ліштвай у выглядзе падковы і з ляпной маскай галавы каня. Партал фланкіраваны рызалітамі. У архітэктуры будовы выкарыстаны элементы стылю «мадэрн».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць