Аль-Аўда
Аль-Аўда (з араб. العودة — «вяртанне») — падпольная[1] баасісцкая арганізацыя ў Іраку. Адно з крылоў іракскага аддзялення Баас. Больш засяроджана на рэабілітацыі зрынутага рэжыма Садама Хусейна, чым на ўзброенай барацьбе, але пры гэтым прызнала шэраг памылак былога ўрада. Сёння гэта адзіная ўзброеная групоўка краіны, у якой канфесіянальная прыналежнасць не адыгрывае вялікай ролі.
Аль-Аўда | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Баас |
Ідэалогія | баасізм, нацыяналізм, панарабізм, антыамерыканізм, свецкасць |
Лідары | Махамед Юніс аль-Ахмед |
Сфарміравана | 2003 |
Саюзнікі |
Армія людзей накшбандзійскага ордэна Сірыя |
Праціўнікі |
Ірак Міжнародная кааліцыя |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
Гісторыя
правіцьГрупоўка ўзнікла летам 2003 года. Яе члены займаліся распаўсюдам улётак, агітацыяй і прапагандай.
У снежні 2006 года быў пакараны смерцю Садам Хусейн, што абурыла яго прыхільнікаў. Аднак смерць былога прэзідэнта не прывяла да згуртавання іракскага аддзялення Баас. Фракцыя аль-Ахмеда, маючы больш прагматычныя погляды, фактычна адкалолася ад кансерватыўнага Ібрагіма Ізата ад-Дуры. Паміж імі пачалося суперніцтва за вяршэнства ў партыі. Аднак, нягледзячы на ўсе свае спробы, «Аль-Аўда» пацярпела няўдачу. Фракцыя Дуры стала самай буйной і самай актыўнай у Інтэрнэце, і пераважная большасць баасісцскіх сайтаў звязаны з ім. Яшчэ адна праблема заключалася ў тым, што групоўка аль-Ахмеда, якая базавалася ў Сірыі, не мела выключнай сірыйскай падтрымкі, але сірыйскія ўлады ўмешваліся ў яе справы[2].
У снежні 2008 года каля 25 супрацоўнікаў Службы бяспекі былі арыштаваны за членства ў «Аўдзе» і спробу аднавіць партыю Баас, прычым некаторыя сцвярджалі, што яны планавалі дзяржаўны пераварот[3][4]. Фактычная колькасць уцягнутых, магчыма, дасягнула 35 чалавек і ўключала як сунітаў, так і шыітаў, а таксама высокапастаўленых генералаў у Міністэрстве ўнутраных спраў, некаторыя з якіх «Аўда» нібыта завербавала шляхам хабарніцтва[5].
У сакавіку 2009 года некалькі членаў арганізацыі звярнуліся да кааліцыйных сіл. Падпольшчыкі сустракаліся з прадстаўнікамі замежных кантынгентаў, а не з прадстаўнікамі іракскіх уладаў, паколькі яны сцвярджалі, што іракскі ўрад знаходзіцца пад іранскім уплывам і можа адпомсціць любому члену партыі Баас[6].
2 ліпеня 2010 года высокапастаўлены чыноўнік, звязаны з групоўкай, быў арыштаваны ў Баакубе[7].
У кастрычніку 2011 года іракскія сілавікі абвясцілі, што яны затрымалі 350 членаў арганізацыі «Аўда» падчас буйной аперацыі ў некалькіх правінцыях. Урад заявіў, што група спрабавала рэарганізаваць партыю Баас і працаваць над падрывам стабільнасці ў краіне, маючы намер захапіць уладу пасля сыходу акупацыйных сіл ЗША ў наступным годзе[8]. Гэтая група апынулася вельмі актыўнай у Насірыі, дзе былі арыштаваныя 36 лідараў партыі Баас[9].
Агляд
правіцьАрганізацыя і структура
правіцьАрганізацыя ўяўляе сабой сетку падпольных груп, галоўным чынам у буйных гарадах, якія складаюцца з былых партыйных чыноўнікаў Баас, агентаў разведкі, былых членаў іракскай Рэспубліканскай гвардыі і апалчэнцаў «Федаіна». У заходніх крыніцах казалася, што фракцыя абапіраецца на даваенную арганізацыю партыі Баас і адносіны, якія склаліся паміж рознымі асобамі і арганізацыямі пры былой уладзе. У «Аль-Аўду» ўступілі вядучыя партыйныя дзеячы, якія не былі арыштаваны або пакараны смерцю[2]. У адрозненне ад групы ад-Дуры, дадзеная фракцыя дамаглася поспеху ў вярбоўцы шыітаў. У той час як вышэйшыя лідары фракцыі з’яўляюцца сунітамі, ёсць шмат шыітаў, якія працуюць на сярэднім узроўні арганізацыі[1].
Ідэалогія і мэты
правіць«Аль-Аўда» звярнулася да першапачатковай ідэалогіі партыі Баас — свецкаму панарабскаму нацыяналізму, які ў многіх выпадках апынуўся паспяховым у паўднёвых правінцыях Ірака, дзе дамінавалі шыіты[2].
Прапаганда групы паказвала, што яе мэтай было аднаўленне даваенных парадкаў, як вынікае з назвы, і выгнанне шматнацыянальных кааліцыйных сіл з краіны. Лічыцца, што «Аль-Аўда» — гэта тэрмін, прыдуманы паўстанцамі для партыі Баас пасля падзення Садама Хусейна. Гэтая назва, магчыма, была абрана з прапагандысцкіх меркаванняў, каб падняць пагрозу вяртання партыі да ўлады.
Прадстаўнікі «Аль-Аўды» казалі, што яны незадаволены новым урадам Ірака, які, па іх сцвярджэнні, няздольны забяспечыць інфраструктуру і грамадскія паслугі. Баасісты заявілі, што ўзначаленая Аль-Ахмедам фракцыя не выступае супраць дэмакратыі, а замест гэтага жадае мірна ўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе. Яны прызналі здзейсненыя памылкі Садама, а таксама тое, што Ірак не можа вярнуцца да былой сістэмы праўлення[6].
У адрозненне ад АЛНО, члены «Аўды» значна больш засяродзіліся на забеспячэнні палітычнай рэабілітацыі, амністыі і рэпатрыяцыі выгнаннікаў-баасістаў, чым на гвалтоўным звяржэнні іракскага ўрада і вяртанні баасістаў да ўлады[1].
Сувязі з Сірыяй
правіцьЛідар групоўкі Ахмед, у сваіх спробах аб’яднаць разбураную партыю, пабудаваў цесныя рабочыя адносіны з сірыйскім урадам, у адрозненне ад ад-Дуры, які не давяраў сірыйцам з-за іх саюза з іранцамі. Сірыйскі ўрад падтрымліваў Ахмеда, каб атрымаць больш кантролю над іракскай партыяй Баас[10].
Спробы Ахмеда заручыцца падтрымкай у Сірыі з боку былых іракскіх баасістаў сустракаліся станоўча, асабліва сярод беднага арабскага сегмента суніцкага насельніцтва і бежанцаў, збольшага дзякуючы здольнасці Ахмеда выбіваць грашовую дапамогую і сірыйскія віды на жыхарства з-за іх блізкасці да сірыйскага ўраду[10].
Абвінавачванні ў здзяйсненні тэрактаў
правіць23 жніўня 2009 года іракскі ўрад перадаў у эфір запіс меркаванай размовы паміж двума членамі іракскага баасісцкага руху Фарханам і Ахмедам, звязаўшы іх з выбухамі ў Багдадзе ў жніўні 2009 года, якія забралі больш за 100 жыццяў. Міністэрства замежных спраў Сірыі адмаўляла сваё дачыненне да нападу. 25 жніўня Ірак адклікаў свайго пасла з Сірыі, і сірыйскі ўрад у адказ праз некалькіх гадзін аддаў аналагічнае распараджэнне свайму паслу. У лістападзе таго ж года іракскі ўрад запатрабаваў, каб Сірыя выдала аль-Ахмеда, але прэзідэнт Башар Асад адмовіўся гэта зрабіць. Нягледзячы на гэта, іракскія сілы бяспекі і амерыканскія войскі не паведамлялі аб якіх-небудзь прыкметах незаконнага перасячэння мяжы партызанамі ў апошнія месяцы[11], а адказнасць за жнівеньскія выбухі пазней ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава Ірак»[12].
Зноскі
- ↑ а б в "The next insurgency: Baathists and Salafis pool resources to fight Iraqi government" (PDF). Gulf States Newsletter. 34 (885). Washington Institute. 2010. Праверана 31 August 2013.
- ↑ а б в Ali, Fadhil. Reviving the Iraqi Ba'ath: A Profile of General Muhammad Yunis al-Ahmad(недаступная спасылка). Jamestown Foundation (5 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 October 2009. Праверана 10 February 2009.
- ↑ Robert H. Reid (18 December 2008). "Up to 25 Iraqi Officials Arrested For Plotting To Revive Baath Party". Huffington Post. Праверана 31 August 2013.
- ↑ "Suspected Baath Party affiliates arrested in Iraq". Baltimore Sun. 19 December 2008. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 31 August 2013.
- ↑ "Iraqi Officials Arrested on Baath Party Suspicions". Newshour. PBS. 18 December 2008. Архівавана з арыгінала 29 жніўня 2013. Праверана 31 August 2013.
- ↑ а б "Salah Ad Din: Yunis Ba'ath Faction Seeks Reconciliation; Says It Can Split Al Duri's Faction" (Document). WikiLeaks. 19 March 2009.
{{cite document}}
: Невядомы параметр|access-date=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|archive-date=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|archive-url=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|url-status=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|url=
ігнараваны (даведка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2013. Праверана 4 лістапада 2020. - ↑ Hawar Berwani (2 July 2010). "Baathist detained in Diala". Iraqi News. Праверана 31 August 2013.
- ↑ Ahmed Rasheed and Suadad al-Salhy (25 October 2011). "Iraq rounds up Baathists ahead of U.S. pullout". Reuters. Праверана 31 August 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ "Measures need to be taken against Awda Party". Aswat al-Iraq. 25 October 2011. Архівавана з арыгінала 3 верасня 2013. Праверана 31 August 2013.
- ↑ а б Hugh Naylor (7 October 2007). "Syria Is Said to Be Strengthening Ties to Opponents of Iraq's Government". New York Times. Праверана 31 August 2013.
- ↑ On Syria border: No sign of Saddam loyalists Архівавана 11 мая 2019.. The Associated Press.
- ↑ "Iraq and Syria recall ambassadors". BBC. 25 August 2009. Праверана 27 June 2009.