Аляксандр Іванавіч Казарскі

Аляксандр Іванавіч Казарскі (нар. 16 чэрвеня 1798, Дуброўна, Віцебская вобласць, Беларусь — 16 (28) чэрвеня 1833, Мікалаеў) — ваенны дзеяч.

Аляксандр Іванавіч Казарскі
Портрет к статье «Казарский, Александр Иванович». Военная энциклопедия Сытина (Санкт-Петербург, 1911-1915).jpg
Kazarski aliaksandar herb narbut.jpg
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1797(1797-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1833(1833-06-16) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў Флот
Званне Капітан 1-га рангу і Флігель-ад'ютант
Камандаваў bomb vessel[d], Q4428904? і Russian brig Mercury[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Георгія IV ступені
Gold Sword for Bravery
Commons-logo.svg Аляксандр Іванавіч Казарскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.

Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Мікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.

У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.

У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Бабровіч, В. Казарскі Аляксандр Іванавіч / В. Бабровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. — Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. — С. 7.
  • Маліноўскі, М. Потомству в пример / М. Маліноўскі // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 173—175.