Аляксандр Мікалаевіч Івулін
Аляксандр Мікалаевіч Івулін[1] (нар. 10 жніўня 1992, г. Орша, Беларусь) — беларускі спартыўны журналіст, блогер, футбаліст і былы палітычны зняволены.
Аляксандр Мікалаевіч Івулін | |
---|---|
Род дзейнасці | футбаліст, журналіст, блогер |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1992 (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМаці працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў маладосці быў мараком, ёсць старэйшы брат.
Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Орша-2» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасля каледжа паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Мінску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафесійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.
Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна» (блог «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблога «ЧаснОк».
У 2021 годзе падпісаў прафесійны кантракт з мінскімі «Крумкачамі»[2]. Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 беларускіх рублёў. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца[3].
Палітычны пераслед
правіцьБыў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[4]. Пасля сутачнага ўтрымання ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны[5]. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанеслі на 18 снежня[5]. 18 снежня быў абвешчаны перапынак да 30 снежня для выкліку сведкі з боку абароны[5]. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[5].
3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы разам з аператарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры[6]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сцяга вывешана не было[7][8].
Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА № 1, а сам журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[9]. 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным[10].
У студзені 2022 года Івуліна асудзілі на два гады калоніі[11]. У лютым 2023 года ён выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі[12].
Зноскі
- ↑ В Минске задержан корреспондент Tribuna.com и автор Youtube-канала "ЧестнОК" Александр Ивулин (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна». Прессбол (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Блогер Александр Ивулин подписал профессиональный контракт игрока с «Крумкачамі»
- ↑ https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/pinta/2906735.html
- ↑ Журналиста «Трибуны» Александра Ивулина оштрафовали за участие в акции (руск.). Медиазона (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ а б в г Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 12 чэрвеня 2021.
- ↑ ЗП. «У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак . Наша Ніва. Будзьма беларусамі! (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ Арышты і ператрусы 4 чэрвеня: 30 сутак журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну, 8 — Барысу Хамайду
- ↑ Спортивный журналист Александр Ивулин стал подозреваемым по уголовному делу (руск.). Могилев.Онлайн (3 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калоніі . Новы Час (19 студзеня 2022). Праверана 2 красавіка 2023.
- ↑ Журналіст і футбаліст Аляксандр Івулін выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі . Новы Час (23 лютага 2023). Праверана 2 красавіка 2023.