Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі
Аляксандр Уладзіміравіч Стро́цкі[2] (нар. 5 кастрычніка 1952) — беларускі вучоны, урач-уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1997)[3]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2017)[4].
Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, уролаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Старае Сяло (Мінскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1976 годзе скончыў лячэбны факультэт[5] Мінскага медыцынскага інстытута. У 1976—1977 гадах праходзіў інтэрнатуру па хірургіі на базе Мінскай абласной бальніцы, затым працаваў у ёй урачом-ардынатарам[5]. З 1981 года А. У. Строцкі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), асістэнт кафедры уралогіі, з 1992 па 1995 год — дацэнт кафедры уралогіі, з кастрычніка 1995 па 2004 год — прафесар[5]. У 1982 годзе ў Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце ўралогіі і захворванняў нырак абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированное и комплексное лечение опухолей мочевого пузыря с учетом иммунного статуса»[5][6]. Там жа ў 1990 (1991[6]) годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Комбинированное лечение опухолей мочевого пузыря с использованием управляемой локальной ВЧ-гипертермии»[5].
Праходзіў павышэнне кваліфікацыі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1979 годзе, у Цэнтральным ордэна Леніна інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1986 годзе, ва Універсітэцкай клініцы Вюрцбургскага ўніверсітэта ў 1993 годзе, ва ўралагічным аддзяленні Евангелічнай бальніцы Кенігін Лізавет Герцбергэ ў Берліне ў 1995 годзе[5].
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар больш за 370[6] навуковых прац, у тым ліку манаграфій і патэнтаў і аўтарскіх паседчанняў на вынаходствы. Асноўныя напрамкі даследаванняў звязаны з лячэннем анкаўралагічных захворванняў, дабраякаснай гіперплазіяй прастаты і эндаскапічнымі аперацыямі ва ўралогіі. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады лакальнай гіпертэрміі пры лячэнні рака мачавога пузыра. Упершыню ў Беларусі ўкараніў у практыку трансабдамінальную забрушынную лімфадэнэктамію пры пухлінах яечка, трансабдамінальны доступ пры пухлінах нырак[5]. У 1994 годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь ім праведзена радыкальная прастатэктамія пры раку прастаты[5].
Член Еўрапейскага таварыства ўролагаў, член праўлення Беларускай асацыяцыі ўролагаў[5][6]. Член рэдакцыйных калегій выданняў «Медицинский журнал», «Репродуктивное здоровье», «Медицинская Панорама», «Урология» (Расія)[6].
Выбраная бібліяграфія
правіць- Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. (разам з В. А. Мохартам) // Вестник АМН СССР, 1986, № 6.
- Современные подходы к лечению рака предстательной железы // Здравохранеие Беларуси, 1995, № 4.
- Травмы почек : учебно-методическое пособие / А. В. Строцкий, Е. И. Юшко, И. А. Скобеюс; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусский государственный медицинский университет, Кафедра урологии, анестезиологии и реаниматологии. — Мн.: БГМУ, 2007. — 18, [2] с. : ил. ; 20 см. — 100 экз. — ISBN 978-985-462-692-5.
- Генитальный пролапс: практическое пособие / Нечипоренко А. Н. , Нечипоренко Н. А. , Строцкий А. В. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 400 с. — ISBN 978-985-06-2124-5.
- Хронический уретропростатит. Современные методы диагностики и лечения : монография Архівавана 1 жніўня 2024. / А. А. Гаврусев, А. А. Строцкий, Н. Н. Полещук. — Гродно: Гродненский государственный медицинский университет, 2017. — 111 с. : ил., табл. ; 20 см. — 350 экз. — ISBN 978-985-558-890-1.
- Эффективность эндоскопического лечения уретероцеле удвоенного мочеточника у детей / Дубров В. И., Строцкий А. В, Шкутов А. О. // Российский вестник детской хирургии, анестезиологии и реаниматологии. Том 10, № 1 (2020).
- Нейрогенная дисфункция нижних мочевых путей при патологии спинного мозга: методические рекомендации / С. А. Лихачев [и др.]. — Минск, 2010
- Урология. Учебник / А. В. Строцкий, А. А. Жебентяев, Н. А. Нечипоренко, Д. Н. Руденко. — 2-е изд. — Мн.: Новое знание, 2018. — 224 с. — ISBN 978-985-24-0014-5.
- Стерильная пиурия Архівавана 29 мая 2023. / Строцкий А. В., Руденко Д. Н. // Урология, № 7 (июль) 2022.
Крыніцы
правіць- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2443450&strq=l_siz=20
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Строцкі, Аляксандр Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1952)
- ↑ Строцкі Аляксандр Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д е ё ж з Строцкий Александр Владимирович Архівавана 29 мая 2023. (руск.) (Праверана 29 мая 2023) // Сайт БелМАПА
- ↑ а б в г д Строцкий Александр Владимирович (руск.) (Праверана 29 мая 2023) // Сайт Прафесарскага кансультацыйнага цэнтра БДМУ
Літаратура
правіць- Стро́цкі Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Строцкий Александр Владимирович Архівавана 29 мая 2023. (руск.) (Праверана 29 мая 2023) // Сайт БелМАПА
- Александр Владимирович Строцкий Архівавана 27 кастрычніка 2022. (руск.) (Праверана 29 мая 2023) // Сайт БДМУ
- Строцкий Александр Владимирович (руск.) (Праверана 29 мая 2023) // Сайт Прафесарскага кансультацыйнага цэнтра БДМУ
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.) (Праверана 29 мая 2023)
- База патэнтаў Беларусі Архівавана 29 мая 2023. (руск.) (Праверана 29 мая 2023)