Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (нар. 2 лютага 1957, Мінск) — беларускі рэжысёр тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

БіяграфіяПравіць

Сын беларускага рэжысёра А. А. Ляляўскага. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. З 1979 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, з 1986 года галоўны рэжысёр. У 1982-86 гадах галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Адначасова з 1989 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Рэжысёр з адметным бачаннем мастацтва тэатра лялек. Значнае месца ў яго творчасці займаюць сучасныя інсцэніроўкі дзіцячай класікі. Сярод пастановак для дзяцей: у Магілёўскім тэатры — «Віні-Пух і ўсе, усе, усе…» паводле А.Мілна (1982), «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н.Слепаковай паводле Шарля Перо (1984), «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1985); Беларускім дзяржаўным — «Салавей» паводле Х. К. Андэрсена (1980), «Граф Глінскі-Папялінскі» Артура Вольскага (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога і «Папялушка, ці перамога дабрачыннасці» Ж.Маснэ (1991) і інш. З пастановак для дарослых: «Зорка і смерць Хаакіна Мур'еты» Пабла Неруды (1980), «Трыстан і Ізольда» паводле сярэдневяковай легенды (1983), «Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава (1987), «Бура» У.Шэкспіра, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (абедзве 1990), «Прывіды каляднай ночы» («Цар Ірад») Г.Барышава (1993), «Ганэле» Г.Гаўптмана (1999) і інш.

Ставіў спектаклі ў тэатрах Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славеніі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць