Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксей Хадневіч (нар. 2 лістапада 1987, Свіслач) — беларускі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе трэнерам у петрыкаўскім «Шахцёры».

Футбол
Аляксей Хадневіч
Поўнае імя Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч
Нарадзіўся 2 лістапада 1987(1987-11-02)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 87 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр (Петрыкаў)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 0 (0)
2006 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2007 Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 22 (3)
2008 Беларусь Лівадыя (Дзяржынск) 24 (19)
2009—2010 Беларусь Рудзенск 38 (9)
2010 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 8 (0)
2011 Беларусь Рудзенск 16 (2)
2011 Беларусь Гарадзея 7 (1)
2012 Беларусь Лівадыя (Дзяржынск) 18 (12)
2012 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 16 (13)
2013 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 12 (0)
2013—2015 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 43 (30)
2014   Беларусь Дняпро (Магілёў) 4 (0)
2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 13 (12)
2016—2017 Беларусь Орша 54 (30/-4)
2018 Беларусь Крумкачы (Мінск) 24 (11)
2019 Беларусь Узда 26 (30)
2020 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 23 (30)
2021—2022 Беларусь Астравец 46 (67)
2023 Беларусь Колас (Чэрвень) 8 (8)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзервовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да дзяржынскай «Лівадыі», разам з якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсці ў Першую лігу. У другой палове сезона 2010 гуляў за мінскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпеда». У пачатку 2011 года зноў гуляў за «Рудзенск», пасля перайшоў у «Гарадзею», дзе не здолеў замацавацца ў аснове.

Сезон 2012 зноў пачынаў у Другой лізе ў дзяржынскай «Лівадыі», пасля перабраўся ў «Зорку-БДУ». У першай палове 2013 года паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і пасля першай паловы сезона вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сезоне 2014 сталічны клуб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[2], у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак у аснове замацавацца не здолеў, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[4], дзе выступаў на працягу двух гадоў.

У пачатку 2018 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі», аднак клуб не атрымаў ліцэнзію на сезон 2018. Там не менш, у красавіку папоўніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу[5]. Забіў за сезон 11 галоў і дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 года пакінуў каманду[6]. Сезон 2019 пачаў у складзе «Узды», з 30 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі.

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе. Стаў асноўным нападнікам каманды, дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў «Шахцёр». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Астраўца»[7], якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам зноў стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а па заканчэнні сезона пакінуў клуб[8]. У 2023 годзе выступаў за чэрвеньскі «Колас».

У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб петрыкаўскіага «Шахцёра»[9][10].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Aleksey Khodnevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Днепр» арендовал Русецкого и Ходневича (руск.). by.tribuna.com.
  3. Юзвович, Ходневич и Кухаренок стали игроками "Смолевичей-СТИ" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 22 сакавіка 2024.
  4. Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав "Орши" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. Ходневич сменил "Оршу" на НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (12 красавіка 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Ходневич покинул НФК (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в "Островце" (руск.). football.by (15 сакавіка 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. "Островец" и "Молодечно-2018" сохраняют составы, "Слоним-2017" обновляется (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  9. Петриковский "Шахтер" усилил тренерский штаб новым специалистом (руск.). football.by (9 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  10. Дмитрий Данилевич возглавил "Шахтер-2" (руск.). football.by (21 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць