Аляксей Мікалаевіч Касцякоў
Аляксе́й Мікала́евіч Касцяко́ў (руск.: Алексей Николаевич Костяков; 16 (28) сакавіка 1887, Серпухаў, Маскоўская губерня — 30 жніўня 1957[1], Масква, РСФСР, СССР[2]) — савецкі навуковец, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935). Заснавальнік савецкай меліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Аляксей Мікалаевіч Касцякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) сакавіка 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1957[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | меліярацыя |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1912 годзе скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 гадах упершыню ў Расіі зладзіў правядзенне доследна-меліярацыйных гідрамодульных даследаванняў.
Дзякуючы яго намаганням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынераў воднай гаспадаркі ствараліся кафедры меліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (1923—1929) Інстытута сельскагаспадарчай меліярацыі.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Дзейнасць
правіцьРаспрацаваў спосабы і метады планавання, праектавання і будаўніцтва меліярацыных сістэм ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэнне пра рэжымы арашэння і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культур, метады барацьбы са стратамі вады і інш.
Асноўныя працы
правіць- Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960.
- Избранные труды, т. 1—2, М., 1961.
Узнагароды
правіць- Сталінская прэмія (1951, 1952)
- Два ордэны Леніна (1949, 1950)
- Тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1945, 1945)
- Залатыя медалі УСГВ
Памяць
правіцьІмя Касцякова ад 1958 года мае Усесаюзны навукова-даследчы інстытут гідратэхнікі і меліярацыі.
У 1958 імем Касцякова названая вуліца ў Маскве[3]. Яго імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Имена московских улиц. Топонимический словарь. Улица Костякова(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Касцякоў Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Костяков Алексей Николаевич (28.3.1887-30.8.1957) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 310. — 30 000 экз.
Спасылкі
правіць- Біяграфічная энцыклапедыя РАСГН, УАСГНІЛ (руск.)
- Вялікая савецкая энцыклапедыя(недаступная спасылка) (руск.)
- Профіль на старонцы РАН (руск.)