Пружаны

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Пружана)

Пружа́ны[2] (трансліт.: Pružany), мясцовае: Пружа́на — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пружанскага раёна, на сутоцы ракі Муха і канала Вец — пачатку р. Мухавец, за 89 км на паўночны захад ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Брэст — Баранавічы. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу, Поразава. Насельніцтва 18 515 чалавек (2017)[3].

Горад
Пружаны
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1487
Першая згадка
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
  • 18 994 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225133
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256501000
Пружаны на карце Беларусі ±
Пружаны (Беларусь)
Пружаны
Пружаны (Брэсцкая вобласць)
Пружаны

Гісторыя

правіць

Вядомы з 1487 года як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у 1519 годзе паводле прывілея вялікага князя Жыгімонта Старога перайшоў да маршалка Вацлава Касцевіча і ўвайшоў у Кобрынскае староства. З 1520 года ў Кобрынскім павеце Падляшкага ваяводства. З 1532 года належаў каралеве Боне Сфорцы, да сярэдзіны XVI стагоддзя пераўтварыўся ў цэнтр ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны Ганне Ягелонцы. У 1563 годзе — 1250 жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў «каралеўскі двор» — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З 1566 года ў Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Ганна Ягелонка 3 мая 1588 года надала гораду магдэбургскае права, герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва Пружаны, вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду Сфорца ад роду Вісконці) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з’яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны 6 мая 1589 года граматай Жыгімонта Вазы з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвентары Пружан за 1597 год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пачатку XVII стагоддзя Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў XVII—XVIII стагоддзяў (ацалела 1/5 пабудоў), да канца XVIII стагоддзя адноўлены, у 1791 годзе — 2094 жыхароў.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр Пружанскага павета; Кацярына II падаравала Пружанскі ключ графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Улодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну (1812) Пружаны занятыя і разрабаваныя напалеонаўскімі войскамі. У 1817 годзе ў горадзе налічваецца 824 жыхары. У 1838 годзе ў горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з’яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У 1845 годзе атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У 1857 годзе — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час паўстання 1863—1864 гадоў на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага, 13 лютага 1863 года Пружаны былі заняты паўстанцамі. У 1897 годзе ў горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іўдзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 царквы, касцёл, сінагога, некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У XIX — першай палове XX стагоддзяў Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.

У студзені 1919 года Пружаны на некалькі дзён занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 года з рук бальшавікоў адбіў яе Віленскі атрад Польскага войска пад кіраўніцтвам ротмістра Уладзіслава Дамброўскага[4]. 7 чэрвеня 1919 года Пружаны увайшлі ў склад Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[5]. У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічала Таварыства беларускай школы.

З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Пружанскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны акупаваны 23 чэрвеня 1941 года, акупанты стварылі тут гета, дзе ўтрымлівалі да 10 тыс. чалавек і загубілі больш за 4 тыс. чалавек. Падчас вайны на 70 % былі знішчаны жылыя пабудовы. Вызвалены 17 ліпеня 1944 года.

Насельніцтва

правіць
  • XVI стагоддзе: 1563 год — 1250 чал.
  • XVIII стагоддзе: 1791 год — 2094 чал.
  • XIX стагоддзе: 1817 год — 824 чал.; 1857 год — 5665 чал.; 1897 год — 7634 чал.
  • XX стагоддзе: 1995 год — 25,2 тыс. чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 19,8 тыс. чал.; 2006 год — 19,3 тыс. чал.; 2016 год — 18 459 чал.[7]; 2017 год — 18 515 чал.[3]

Эканоміка

правіць

У 1998 годзе ў Пружанах дзейнічалі прадпрыемствы машынабудавання, харчовай (масласырзавод, кансервавы і плодакансервавы заводы), лёгкай, будматэрыялаў (камбінаты будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, завод радыёдэталей. Ільнозавод, лясгас, друкарня. Гасцініцы «Верас», «Мухавец». Сядзіба «Пружанская» (турыстычныя паслугі). Пружаны — цэнтр ганчарнага рамяства.

Культура

правіць

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У горадзе праводзіцца фестываль звышлёгкай авіяцыі (ўзлётна-пасадачная паласа «Вялікія Якавічы»).

5 сярэдніх, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца.

Этнаграфія

правіць

У Пружанах у 1928 годзе фалькларыстам і кампазітарам Рыгорам Шырмам запісана калядка «На нова лета»[8].

Славутасці

правіць
 
Пружанскі сядзібна-паркавы ансамбль

Нематэрыяльная спадчына

правіць

20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі[9].

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5.
  5. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  6. Беларусь 1995.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
  9. Традыцыйны роспіс па шкле і ткацтва «кажушком» атрымалі статус гісторыка-культурных каштоўнасцей. heritage.gov.by (8 кастрычніка 2023).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць