Аляксей Міхайлавіч Шыдлоўскі
Аляксей Міхайлавіч Шыдлоўскі (нар. 27 снежня 1978 Стоўбцы, Мінскай вобласці, Беларусь) — сябра БНФ (1995—2002), намеснік старшыні «Маладога фронту» (1997—1999), каардынатар руху «Зубр» (2001—2006), журналіст, палітвязень.
Аляксей Міхайлавіч Шыдлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Веравызнанне | каталік |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, журналіст |
Жонка | Марына Лебедзева |
Біяграфія
правіцьАляксей Шыдлоўскі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Стоўбцах.
Вучыўся ў СШ № 1 г. Стаўбцы.
У 1995 г. уступіў у Беларускі Народны Фронт, далучыўся да Моладзевай фракцыі БНФ і стварыў моладзевую філію ў Стоўбцах.
У 1996 г. паступіў вучыцца на факультэт журналістыкі БДУ, быў адлічаны пасля арышту ў 1997 г.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага Сойму МФ.
Адзін з каардынатараў мабілізацыйнай кампаніі «Час выбіраць» (2001), якая праходзіла падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Супрацоўнічаў з газетамі «Навіны», «Наша свабода», «Наша ніва», іншымі дэмакратычнымі выданнямі.
Жонка — Марына Лебедзева. Мае сына.
Храналогія пераследу
25 жніўня 1997 г. ў Стоўбцах быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Аляксей Шыдлоўскі, а 27 жніўня 1997 г. у Мінску актывіст Маладога фронту Вадзім Лабковіч. Іх абвінавацілі ў напісанні на сцяне Стаўбцоўскага райвыканкама надпісаў «Жыве Беларусь!» І «Пазняк — наш прэзідэнт», на помніку Ф.Дзяржынскаму надпісу: «Кат», у замене над райвыканкамам афіцыйнага сцяга на нацыянальны, і вывешванні ў горадзе дзясятка бел-чырвона-белых сцягоў[1].
У Стоўбцах абвясціў галадоўку. Да вынясення прысуда А. Шыдлоўскі правёў 6 месяцаў у зняволенні: спачатку ў Жодзінскім СІЗА, потым яго перавялі ў Мінск на «Валадарку».
23 снежня 1997 г. выканаўчы дырэктар Х'юман Райтс Вотч звярнуўся да А. Лукашэнкі з заклікам спыніць пераслед і незаконныя арышты сяброў арганізацыі «Малады фронт» Вадзіма Лабковіча, Аляксея Шыдлоўскага і Вадзіма Кабанчука.[2]
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 14 снежня 1997 г. напісаў і прысвяціў сябрам Маладога Фронту, якія знаходзіліся ў зняволенні, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Лабковічу і Вадзіму Кабанчуку верш «Люблю Беларусь!»[3].
24 лютага 1998 г. А. Шыдлоўскі Мінскім абласным судом быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму[4].Непаўнагадовы В. Лабковіч (1981 г.н.) быў асуджаны на год і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады і вызвалены ў зале суда[5].
Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Х'юман Райтс Вотч назіралі за ходам пяцідзённага слухання справы ў Мінску зафіксавалі шэраг парушэнняў у ходзе следства і судовага працэсу[6].
Аляксей Шыдлоўскі быў амніставаны ўладамі за 2 дні да афіцыйнага сканчэння ягонага турэмнага тэрміну — 23 лютага 1999 г. Зроблена гэта было адмыслова з двух прычын. Па-першае, сябры, родныя і паплечнікі па МФ збіраліся сустракаць А.Шыдлоўскага пад сценамі мінскай турмы на вул. Кальварыйскай 25 лютага 1999 г. Па-другае, згодна з беларускім закандаўствам, асоба, якая была амніставаная, у выпадку новага асуджэння не можа ізноў трапіць пад амністыю на працягу 10 гадоў.
У 2001 г. актыўна ўдзельнічаў у незарэгістраваным моладзевым руху «Зубр», быў адным з лідараў.
26 студзеня 2001 г. была ўзбуджаная крымінальная справа за «псаванне маёмасці». Па справе праходзілі чацьвёра актывістаў «Зубра», у тым ліку і А.Шыдлоўскі. Іх абвінавачвалі ў нанясенні надпісаў «Зубр» палітычных лозунгаў на сцяне райвыканкама Партызанскага раёна г. Мінска на сценах дамоў па вул. Захарава. Абвінавачаныя ў судзе тлумачылі, што рабілі надпісы з мэтаю прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітычнай сытуацыі ў краіне.
26 ліпеня 2001 г. суд Партызанскага раёна г. Мінска па артыкуле 218 КК РБ асудзіў студэнта журфаку Інстытута сучасных ведаў А.Шыдлоўскага да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 20 % заробку штомесяц. Выпускнік журфаку БДУ Сяргей Коктыш быў асуджаны па гэтай справе да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 10 % заробку штомесяц. Выпускнікі журфаку БДУ Анатоль Алізар і Аляксандр Ермакоў былі пакараныя штрафам 100 мінімальных заробкаў (на той час 750 тысячаў беларускіх рублёў)[7].
05 красавіка 2001 г. за нанясенне на плоце па вул. Ціміразева палітычных лозунгаў «Дзе Захаранка», «Дзе Ганчар», «Дзе Красоўскі?» былі затрыманыя актывісты «Зубра» А.Шыдлоўскі, студэнт журфака БДУ Цімох Дранчук, Зміцер Драпачка, Алесь Апроніч. Іх падазравалі ў здзяйсненні злачынства па арт.341 КК РБ (апаганенне пабудоваў і пашкоджанне маёмасці). У РУУС Цэнтральнага раёна А.Шыдлоўскі і Ц.Дранчук былі збітыя міліцыянтам. Неўзабаве крымінальная справа была спыненая, бо плот, на якім былі намаляваныя лозунгі, не ўяўляў каштоўнасці[8]. 08 траўня 2002 г. галоўны рэдактар «Советской Белорусии» П.Якубовіч у артыкуле «Розумам кранутая асоба» абвінаваціў А.Шыдлоўскага за тое, што той у 1998 г. быў асуджаны не за палітычнае графіці, а за нясплату аліментаў. А.Шыдлоўскі звярнуўся ў суд з атрабаваннем надрукаваць абвярджэнне і кампенсаваць маральную шкоду. Суд адмовіў яму ў пазове[9].
08 студзеня 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў цэнтры Мінска і абвінавачаны ў распаўсюдзе налепак «Джынс — за свабоду!».
22 сакавіка 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы каля пад’езду свайго дома супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Па версіі міліцыянтаў, ён гучна лаяўся матам каля ўласнага пад’езда. 23 сакавіка судом Партызанскага раёна Мінска асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту[10].
24 ліпеня 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ падчас расклейвання ўлётак апазіцыйнага зместу[11]. Суд над актывістам мусіў адбыцца 25 ліпеня 2007 г., але перанесены на 8 жніўня, А.Шыдлоўскі выпушчаны да суда на волю[12].
Праз тры гадзіны пасля вызвалення з залы суда А.Шыдлоўскі быў зноў затрыманы ў сваёй кватэры[13] і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышта па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ (дробнае хуліганства). 8 жніўня быў дастаўлены ў будынак суда Партызанскага раёна г. Мінска пад канвоем і дадаткова асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышта па тым самым артыкуле[14].
У канцы 2007 года была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса РБ(хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў. Крымінальная справа была адкрыта пасля бойкі ў краме, якая паўстала падчас сварак з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. А. Шыдлоўскі заявіў, што бойка была справакавана. Не чакаючы суда, ён выехаў з Беларусі.
5 лютага 2008 г. А. Шыдлоўскі папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. У сакавіку МЗС Чэхіі адказаў адмовай, спасылаючыся на Дублінскую дамову: займацца справай аб прадастаўленні палітычнага прытулку павінная краіна, якая выдала візу на больш працяглы тэрмін (на той момант у А.Шыдлоўскага было дзве візы — гадавая літоўская і трохдзённая чэшская). Пасля высылкі з Чэхіі не вяртаўся ў Беларусь, а пражываў ва Ўкраіне.
7 жніўня 2008 г. А.Шыдлоўскі паўторна папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі[15].
5 снежня 2008 г. А.Шыдлоўскі атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Палітычны прытулак разам з А.Шыдлоўскім таксама атрымала ягоная жонка Марына Лебедзева[16].
У Чэхіі А.Шыдлоўскі выступае як эксперт на Радыё Свабода[17],арганізуе беларускіх заўзятараў з выкарыстаннем беларускай нацыянальнай сімволікі падчас спартовых спаборніцтваў, якія праходзяць у Еўропе, удзельнічае ў беларускіх пікетах і іншых грамадскіх мерапрыемствах, якія ладзяць беларусы ў Празе[18].
Зноскі
- ↑ Пять историй с граффити в Беларуси.
- ↑ http://pantheon.hrw.org/legacy/russian/letters/belarus/1997/1223.htm(недаступная спасылка)
- ↑ Я адзавуся. Укладальнік Сяргей Панізнік. Мінск. 2014. С.46.
- ↑ Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1998 годзе. C.16
- ↑ Вадзім Лабковіч.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 30 студзеня 2018.
- ↑ Суд над Вадимом Лабковичем и Алексеем Шидловским.
- ↑ У МЕНСКУ ЗНОЎ СУДЗЯЦЬ ЗА ГРАФІЦІ.
- ↑ НА АРЫШТАВАНЫХ СЁНЬНЯ ЎНАЧЫ Ў МЕНСКУ «ЗУБРОЎ» ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНЫЯ СПРАВЫ ЗА ГРАФІЦІ.
- ↑ ЮРЫСТКА «СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ» ПАГАДЗІЛАСЯ, ШТО П. ЯКУБОВІЧ НАДРУКАВАЎ ХЛУСЬНЮ, АЛЕ ПЛАЦІЦЬ КАМПЭНСАЦЫЮ АДМОВІЛАСЯ.
- ↑ Молодежный активист А.Шидловский осужден на пять суток.
- ↑ В Минске задержаны активисты молодежных демсил.(недаступная спасылка)
- ↑ Суд над активистами молодежных демсил перенесен на 8 августа.
- ↑ Активист Шидловский снова задержан.
- ↑ Молодежный активист Алексей Шидловский осужден еще на пять суток ареста.(недаступная спасылка)
- ↑ Алексей Шидловский повторно попросил политического убежища в Чехии.
- ↑ Молодежный оппозиционный лидер получил политическое убежище в Чехии.
- ↑ Мацярынскі інстынкт ці палітыка?
- ↑ Паліцыя Прагі ня бачыць парушэньня ў забароне беларускага сьцяга.
Літаратура
правіць- Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2004. — 284 с.
- Palitviazni.info — 2013. — С. 272—273.
- Маладзёвы весьнік. Выданне Маладога Фронту. 1997, № 5.
Спасылкі
правіць- https://charter97.org/be/news/2007/12/4/2101/
- https://charter97.org/ru/news/2009/12/31/25051/
- https://palitviazni.info/viazen/liaksiej-ydlouski Архівавана 10 кастрычніка 2017.
- http://www.hrights.ru/text/belorus/b10/Chapter24.htm Архівавана 31 кастрычніка 2010.
- http://www.belaruspartisan.org/m/politic/240170/ Архівавана 4 верасня 2017.
- http://mfront.net/knihi/Maladafrontucy[2009].pdf(недаступная спасылка)
- http://grodno-best.info/kto-est-kto-v-belarusi/shidlovskij-aleksej-mihajlovich-shydlouski-alyaksej-mihajlavich-shydlowski-aliaksiey-mikhaylavich.html