Аляксей Сяргеевіч Наско

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксей Наско)

Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Сагдыяна» з Джызака.

Футбол
Аляксей Наско
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Наско
Нарадзіўся 15 жніўня 1996(1996-08-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Сагдыяна
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь Нёман (Гродна) 10 (0)
2016   Беларусь Смаргонь 12 (1)
2017—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 54 (7)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2019—2020   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 30 (2)
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 5 (0)
2021—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 18 (0)
2021   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (0)
2022   Казахстан Мактаарал (Атакент) 10 (1)
2023   Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 25 (2)
2024— Узбекістан Сагдыяна (Джызак)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0).

У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[3]. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[4], аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[6]. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[8]. У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове[9]. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[10].

У складзе барысаўчан звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпеда-БелАЗ»[11], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года вярнуўся ў БАТЭ[12].

У ліпені 2022 года на правах арэнды далучыўся да казахстанскага «Мактаарала»[13]. У студзені 2023 года пася вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[14], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[15]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[16].

Міжнародная кар’ера правіць

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман   5 0
2013 дубль Нёман   18 1
2014 дубль Нёман   23 0
2015 Д1 Нёман   9 0
2016 (1) Д1 Нёман   1 0
2016 (2) Д2 Смаргонь   12 1
2017 Д2 Энергетык-БДУ   16 0
2018 Д2 Энергетык-БДУ   27 7
2019 Д1 Энергетык-БДУ   18 1
2020 Д1 Энергетык-БДУ   28 1
2021 (1) Д1 БАТЭ   11 0
2021 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   12 0
2022 (1) Д1 БАТЭ   7 0
2022 (2) Д1 Мактаарал   10 1
2023 Д1 Бунёдкар   25 2

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Nosko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://fcbate.by/ru/team/first-team/id7155
  3. «Неман» отдал трех игроков дубля в аренду командам первой лиги (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Новости ФК "Сморгонь"". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2016-11-17. Архівавана з арыгінала 2016-12-06.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  5. Носко продлил контракт с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (8 лютага 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
  6. Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
  7. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Носко останется в "Энергетике-БГУ", Флавио и Полубояринов покинули команду (руск.). football.by (16 снежня 2019). Праверана 18 студзеня 2024.
  9. Алексей Носко больше не принадлежит брестскому "Динамо" (руск.). football.by (23 верасня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  10. Носко перейдет в БАТЭ (руск.). football.by (28 верасня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  11. "Торпедо-БелАЗ" арендовало Носко у БАТЭ (руск.). football.by (31 ліпеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  12. Соловей в Солигорске (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (13 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 19 студзеня 2022.
  13. БАТЭ отдал Алексея Носко и Нурадина Идриса в аренду (руск.). football.by (19 ліпеня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  14. "Желто-синие" начали второй предсезонный сбор (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (10 студзеня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
  15. Узбекистанский "Бунедкор" арендовал у БАТЭ Виктора Сотникова и Алексея Носко (руск.). football.by (15 лютага 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
  16. Алексей Носко стал игроком "Согдианы" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.

Спасылкі правіць