Алізарын

хімічнае злучэнне

Алізары́н[1] (1,2-дыгіраксіантрахінон[1][2], 1,2-дыгідраксі-9,10-антрахінон[2]) — араматычнае злучэнне, фарбавальнік, C14H8O4.

Алізарын
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C14H8O4
Фізічныя ўласцівасці
Адн. малек. маса 240,23 а. а. м.
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 289 °C
Тэмпература кіпення 430 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 72-48-0
PubChem 6293
Рэг. нумар EINECS 200-782-5
SMILES
ChemSpider 6056

Крышталічнае рэчыва аранжава-чырвонага колеру. Малекулярная маса 240,23[2] а.а.м. Тэмпература плаўлення 289[1][2] °C. Тэмпература кіпення 430[2] °C. Добра раствараецца ў гарачым метаноле. Раствараецца ў бензоле, воцатнай кіслаце, растворах шчолачаў. Умерана раствараецца ў этаноле і дрэнна ў вадзе.

Паходжанне і выкарыстанне правіць

Алізарын у выглядзе гліказіду маецца ў каранях марэны фарбавальнай (Rubia tinctorium), з якой здабываўся са старажытнасці і выкарыстоўваўся ў якасці фарбавальніка. У 1869 годзе атрыманы штучна з антрацэну.

Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну выкарыстоўвюцца ў якасці фарбавальнікаў тканіны(солі алюмінію — чырвоны колер, хрому — карычневы колер, жалеза — фіялетавы колер[1]). Выкарыстоўваецца ў якасці прамежкавай сыравіны ў вытворчасці іншых фарбаў і лакаў, у тым ліку, мастацкіх і паліграфічных фарбаў. Алізарын з’яўляецца аналітычным рэагентам у хімічным аналізе (вызначэнне алюмінію і іншых металаў).

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. а б в г д Ализарин // ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць