Амало́н (руск.: Омоло́н[2], якуцк.: Омолоон) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Чукоцкай аўтаномнай акрузе і Магаданскай вобласці, правы прыток ракі Калыма.

Амалон
руск.: Омолон, якуцк.: Омолоон
Характарыстыка
Даўжыня 1114 км
Плошча басейна 113 000 км²
Басейн Калыма
Басейн рэк Усходне-Сібірскае мора
Расход вады каля 900[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Калымскае нагор’е
 · Каардынаты 62°43′09″ пн. ш. 157°31′09″ у. д.HGЯO
Вусце Калыма
 · Каардынаты 68°42′29″ пн. ш. 158°41′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Якуція, Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць
ДВР 19010200112119000047988
Амалон (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 1114 км. Плошча вадазбору 113 000 км². Сярэдні расход вады каля 700[2] (каля 900[1]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 28,405[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і, на схілах Атакайчанскага хрыбта. Басейн ракі знаходзіцца паміж Атакайчанскім і Калымскім хрыбтамі ў зоне вечнай мерзлаты. Да ўпадзення ракі Кегалі Амалон працякае ў вузкай даліне. Ніжэй даліна ракі пашыраецца і рэчышча раздзяляецца на 2 рукавы. Паніжаная частка даліны — забалочаная раўніна з зарастаючымі старыцамі і старычна-тэрмакарставымі азёрамі. Шырыня рэчышча ў сярэднім цячэнні каля 500[1][3] м. У верхнім цячэнні рака перамярзае і ўтвараюцца палонкі і наледзі.

Басейн ракі Калыма

Асноўныя прытокі: Бебекан, Вялікая Аўландзя, Вялікі Эльгенчэн, Малы Эльгенчэн, Карбасчан (правыя); Маланджа, Алой, Алайчан, Кедон (левыя)[1].

Рака суднаходная на адлегласці 384 км ад вусця[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Омолон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. Водно-болотные угодья Северо-Востока России (Дальневосточный Север РФ) // Водно-болотные угодия России(руск.) 
  4. Река Омолон // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Амалон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 304.

СпасылкіПравіць