Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў
Анатоль Канстанцінавіч Сулья́наў[1] (руск.: Анатолий Константинович Сульянов) — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986).
Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў | |
---|---|
руск.: Анатолий Константинович Сульянов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2021 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ваенны, airman |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьАнатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 года вёсцы Аксіньіна[1] Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 годзе Тамбоўскае і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 годзе скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітработнікам ва Узброеных Сілах СССР. Быў членам КПСС. З 1962 года праходзіў службу на Поўначы[1]. З 1969 года на службе ў Галоўным палітычным упраўленні Савецкай Арміі[1].
З 1976 года А. К. Сульянаў у Мінску, член Ваеннага савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—1987 гадах — намеснік начальніка палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі[1].
Літаратурная дзейнасць
правіцьДрукавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе «Савецкі воін». Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў «Савецкай авіяцыі», куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках «Праўды», «Чырвонай зоркі» і «Камсамольскай праўды». У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах.
Бібліяграфія
правіцьРаманы
правіць- 1981 — Расколотое небо
- 1987 — Только одна ночь (1987, экранізавана)
- 1990 — Голубые снега
- 1991 — На критических углах. Кніга 1 (1991), кніга 2 (1992)
- 2001 — Арестовать в Кремле: Исторический роман
- 2002 — Маршал Жуков. Слава. Забвение. Бессмертие
- Пушкин, Элиз Кутузова и Долли Фикельман
- 2014 — Берия. Арестовать в Кремле
Аповесці
правіць- 1982 — Посеешь ветер (1994)
- 1985 — Хождение за седьмое небо (1985)
Апавяданні
правіць- Дед Сергей
- Осколок
- Листопад (1976)
- Штопор
- Месяц большого сердца
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Сулья́наў Анатоль Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 189. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Сульянаў Анатоль Канстанцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Анатолий МАТВИЕНКО Найти нужные слова… Известный белорусский писатель Анатолий Сульянов отмечает 90-летие // Альманах «Вместе с Россией» (руск.)
- Ушёл из жизни Анатолий Сульянов // Телекомпания «Воен ТВ» Архівавана 26 лютага 2021. (руск.)
- И словом, и делом // Журнал «Воздушно-космическая оборона» (руск.)
- 5 февраля 2021 года на 94 году ушел из жизни заслуженный работник культуры БССР, писатель, ветеран Вооруженных Сил Анатолий Сульянов (руск.) // Саюз пісьменнікаў Беларусі
- Генерал-майор авиации писатель Анатолий Сульянов — о войне, дружбе с Быковым и любви к творчеству Пушкина // Минск-Новости Архівавана 20 верасня 2020. (руск.)