Андрэй Іванавіч Залескі

беларускі футбаліст

Андрэй Залескі (нар. 20 студзеня 1991, Навагрудак) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Футбол
Андрэй Залескі
Поўнае імя Андрэй Іванавіч Залескі
Нарадзіўся 20 студзеня 1991(1991-01-20)[1][2][3] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Туран
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 36 (0)
2012—2013   Беларусь Бяроза-2010 57 (3)
2015—2017 Беларусь Слуцк 72 (1)
2018 Беларусь Дынама (Брэст) 16 (0)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (0)
2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 14 (1)
2021— Казахстан Туран (Туркестан)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 снежня 2017

Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезона пачаў трывала прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.

Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе трывала гуляў у аснове.

У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[5]. У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2016 быў трывалым іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.

У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7] і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама»[8]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду[9].

У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[10]. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, толькі ў чэрвені-ліпені і верасні-кастрычніку выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].

У студзені 2020 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[12]. У студзені 2021 года стала вядома, што Залескі разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[13].

У лютым 2021 года стаў іграком дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана»[14].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Мінск   27 1
2009 Д1 Дынама Мінск   2 0
2010 Д1 Дынама Мінск   5 0
2011 Д1 Дынама Мінск   12 0
2012 Д2 Бяроза-2010   28 1
2013 Д2 Бяроза-2010   29 2
2014 Д1 Дынама Мінск   17 0
2015 Д1 Слуцк   17 0
2016 Д1 Слуцк   28 0
2017 Д1 Слуцк   27 1
2018 Д1 Дынама Брэст   16 0
2019 Д1 Дынама Мінск   12 0
2020 Д1 Жэтысу   14 1

Зноскі

  1. Andrey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Zaleski // FBref.com
  3. Andrey Zaleskiy // AsMadrid: PRISA, 1967.
  4. Минское "Динамо" продлило контракт с Воронковым, рассталось с Залеским и выставило на трансфер Диоманде
  5. Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка"
  6. Андрей Залеский продлил контракт со "Слуцком"
  7. Залеский покинул «Слуцк»
  8. Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Андреем Залеским
  9. Андрей Залеский покинул брестское "Динамо"
  10. Андрей Залеский перешел в минское "Динамо"
  11. Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо"
  12. Андрей Залеский подписал контракт с "Жетысу"
  13. Все белорусы покинули "Жетысу"
  14. Андрей Залеский продолжит карьеру в "Туране

СпасылкіПравіць