Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык

ваенны лётчык, герой Беларусі (2021)
(Пасля перасылкі з Андрэй Нічыпарчык)

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык[1] (17 кастрычніка 1987, Паставы19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Беларусі (2021)[2].

Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1987(1987-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2021(2021-05-19) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Гады службы 20102021
Званне
Маёр
Маёр
Часць 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда)
Узнагароды і званні
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям'і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпорчыка[3]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпорчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[4].

У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[4]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе.

З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[2], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[3].

Гібель правіць

Удава пра загінулага мужа.

19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[2]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы.

Пахаваны ў Лідзе[5].

Сям’я правіць

У загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[6].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • У канцы снежня 2021 года Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «Аб прысваенні найменняў», згодна з якім адной з вуліц у Баранавічах было прысвоена імя Героя Беларусі маёра Андрэя Нічыпорчыка[7].
  • Імя А. У. Нічыпорчыка прысвоена піянерскай дружыне сярэдняй школы № 14 горада Ліды[8]. Там жа яго імя прысвоена сярэдняй школе № 9[9].
  • 20 мая 2022 года ў Баранавічах з нагоды першай гадавіны з дня трагедыі быў адкрыты мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін[10][11].

Зноскі

  1. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» (недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  2. а б в Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі» Архівавана 24 лістапада 2021.
  3. а б в Сообщение пресс-службы (руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  4. а б "Светлый парень, душа компании": друзья о погибшем в Барановичах пилоте (руск.). Sputnik Беларусь (19 мая 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  5. Александр Карев о крушении самолёта в Барановичах: «Рука лётчика была на ручке до самого удара, до конца» (руск.)(недаступная спасылка). СТВ (21 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  6. Алеся Добыш. «Андрей был счастливым отцом, Никита недавно женился». В Лиде попрощались с погибшими во время крушения военного самолёта летчиками (руск.). Комсомольская правда (21 мая 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
  7. "Новые улицы в Барановичах будут носить имена Героев Беларуси Ничипорчика и Куконенко". Архівавана з арыгінала 2022-05-26. Праверана 2022-05-12.
  8. Имя Героя Беларуси Андрея Ничипорчика присвоено пионерской дружине в Лиде.
  9. Память о погибших летчиках-героях увековечивают в Лиде.
  10. "В Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко". БелТА.
  11. "В Барановичах открыли памятник летчикам-героям Ничипорчику и Куконенко". Архівавана з арыгінала 2022-05-20. Праверана 2022-05-20.

Спасылкі правіць