Андрэй Валер’евіч Якімаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Андрэй Якімаў)

Андрэй Якімаў (нар. 17 лістапада 1989, Антопаль) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Андрэй Якімаў
Поўнае імя Андрэй Валер’евіч Якімаў
Нарадзіўся 17 лістапада 1989(1989-11-17)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 24
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 18 (1)
2010   Беларусь Хваля (Пінск) 14 (2)
2013 Беларусь Віцебск 28 (7)
2014—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 59 (5)
2017— Беларусь Нёман (Гродна) 135 (15)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2022.

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнерам Андрэя быў яго бацька. Пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 года правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вяртання стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтана», звычайна выхадзіў на замену.

У сакавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў аснове і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым іграком сезона 2013.

У студзені 2014 года зноўку стаў іграком «Нафтана». Спачатку толькі выхадзіў на замену, а ўлетку стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пасля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», з якім у лютым 2015 года падпісаў папярэдні кантракт[4], аднак у сакавіку, так і не стаўшы іграком «Граніта», вярнуўся ў «Нафтан»[5]. У сезоне 2015 пачаў з’яўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на замену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года накіраваўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сезоне 2017 адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў канцы сезона стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам яшчэ на год[8]. У пачатку сезона 2019 гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[9], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з клубам[10]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[11]. У сезоне 2021 заставаўся іграком асновы. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» яшчэ на сезон[12].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нафтан   23 0
2008 дубль Нафтан   25 1
2009 дубль Нафтан   24 5
2010 (1) Д1 Нафтан   3 0
2010 (2) Д2 Хваля   14 2
2011 Д1 Нафтан   10 0
2012 Д1 Нафтан   5 1
2013 Д2 Віцебск   28 7
2014 Д1 Нафтан   21 2
2015 Д1 Нафтан   11 0
2016 Д1 Нафтан   27 3
2017 Д1 Нёман   28 7
2018 Д1 Нёман   25 2
2019 Д1 Нёман   24 3
2020 Д1 Нёман   30 0
2021 Д1 Нёман   28 3

Зноскі

СпасылкіПравіць