Антон Мікалаевіч Суша

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Антон Суша)

Антон Суша (нар. 25 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Антон Суша
Поўнае імя Антон Мікалаевіч Суша
Нарадзіўся 25 студзеня 2000(2000-01-25)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2020   Беларусь Гомель 16 (0)
2021   Беларусь Гомель 7 (0)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 3 (0)
2022   Беларусь Слуцк 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2021 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР горада Чэрвень, з 2017 года пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазней зрэдку стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. Пазней далучыўся да «Гомеля» і ў лютым 2020 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2020[2]. У складзе гомельскай каманды пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, за асноўную каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].

У лютым 2022 года знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжсезоннным зборы ў Сочы, пасля вяртання праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[6]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 года арэнда была датэрмінова спынена[7], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[8]. У слуцкай камандзе спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[9].

У пачатку 2023 года некаторы час трэніраўся з дублем «Дынама», пасля пакінуў сталічны клуб.

Міжнародная кар’ера правіць

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   3 0
2018 дубль Дынама   19 2
2019 Д1 Дынама   1 0
2020 Д2 Гомель   16 0
2021 (1) дубль Дынама   11 0
2021 (2) Д1 Гомель   7 0
2022 (1) Д1 Арсенал   3 0
2022 (2) Д1 Слуцк   5 0

Зноскі