Аркадзь Цімафеевіч Караткоў
Аркадзь Цімафеевіч Караткоў (нар. 26 мая 1939, г. Полацк, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 года за планіроўку і забудову Наваполацка.
Аркадзь Цімафеевіч Караткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Наваполацк |
Прэміі | |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія БССР (1984) |
Біяграфія
правіцьСкончыў БПІ ў 1967 годзе. Працаваў У 1961—1962 гадах працаваў у інстытуце «Мінскпраект» тэхнікам-архітэктарам, у 1967—1970 гадах Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта (кіраўнік групы), у 1971—1988 гадах БелНДІгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні), у 1988—1990 кіраўнік архітэктурна-планіровачнага бюро пры аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Наваполацкага гарвыканкама, з 1990 — галоўны архітэктар г. Наваполацка.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (1969—1975) і 7 (1980—1990), школа рабочай моладзі ў мікрараёне № З (1977—1980), 5—6-павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (1968—1979); работы, выкананыя сумесна з Ю. Шпітам — школа са спартыўным ухілам (1977—1985), вучэбна-вытворчы камбінат нафтаправода «Дружба» (1981—1983), 13-павярховы інтэрнат (1975) і інш. Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Караткоў Аркадзь Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Караткоў Аркадзь Цімафеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.