Арнольд Зомерфельд
Арно́льд Ёха́нес Вільге́льм Зо́мерфельд (ням.: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 снежня 1868, Кёнігсберг — 26 красавіка 1951, Мюнхен) — нямецкі фізік-тэарэтык і матэматык.
Арнольд Зомерфельд | |
---|---|
Arnold Sommerfeld | |
![]() Зомерфельд у 1897 годзе | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | Кёнігсберг, Прусія, Германская імперыя |
Дата смерці | 26 красавіка 1951[4][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | Мюнхен, Баварыя, ФРГ |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера |
тэарэтычная фізіка матэматычная фізіка |
Месца працы |
Гётынгенскі ўніверсітэт, Горная акадэмія ў Клаўсталі, Вышэйшая тэхнічная школа ў Ахене, Мюнхенскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Кёнігсбергскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік |
Фердынанд фон Ліндэман Фелікс Клейн |
Вядомыя вучні |
Вольфганг Паўлі Вернер Гейзенберг Петэр Дэбай Ханс Бетэ Альфрэд Ландэ Лайнус Полінг Войцех Рубіновіч |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў квантавай тэорыі |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Матэўчы (1924) медаль Макса Планка (1931) медаль Лорэнца (1939) |
![]() |
Разам з Максам Планкам, Альбертам Эйнштэйнам і Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізікі, якія ў пачатку XX стагоддзя стварылі новы падмурак сучаснай фізікі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізікі з яе галоўным напрамкам — квантаваю механікай і тэорыяй адноснасці. Зомерфельд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спектраў вадароднага атама, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфекта Зеемана, усталяваў шэраг спектраскапічных заканамернасцей, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі і адпаведныя правілы адбору.
Акрамя таго, Зомерфельд развіў паўкласічную тэорыю металаў, займаўся праблемамі класічнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджванне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, гідрадынамікі і інжынернай фізікі, матэматычнай фізікі.
Зомерфельд быў не толькі выдатным навукоўцам, а і таленавітым выкладчыкам. Ён заснаваў буйную мюнхенскую школу тэарэтычнай фізікі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства яго асістэнтаў, аспірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізікамі і нобелеўскімі лаўрэатамі.
Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненні ў галіне квантавай тэорыі атама, сам Зомерфельд так і не быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 гадах[7].
Памёр праз некалькі тыдняў пасля збіцця аўтамабілем на вуліцы. Яго імем названы Цэнтр тэарэтычнай фізікі пры Мюнхенскім універсітэце[8].
Ушанаванне памяціПравіць
- У 1970 годзе імем Арнольда Зомерфельда названы кратар з адваротнага боку Месяца
- У яго гонар названая малая планета (32809) Зомерфельд, адкрытая ў 1990 годзе
ЗноскіПравіць
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11861553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Arnold Sommerfeld // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Arnold Alfred Sommerfeld // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1995.
- ↑ Arnold Sommerfeld (англ.) . Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016.
- ↑ About ASC (англ.) . Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016.
ЛітаратураПравіць
- Зомерфельд Арнольд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 105.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арнольд Зомерфельд