Арсеній Уладзіміравіч Канцадайлаў

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арсеній Канцадайлаў)

Арсеній Канцадайлаў (нар. 15 ліпеня 1997, Калінінград) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Арсеній Канцадайлаў
Поўнае імя Арсеній Уладзіміравіч Канцадайлаў
Нарадзіўся 15 ліпеня 1997(1997-07-15)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 174 см
Вага 62 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Мінск 8 (0)
2019 Беларусь Ашмяны-БДУФК 14 (6)
2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 10 (1)
2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 24 (6)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 15 (3)
2021—2022 Беларусь Слуцк 40 (6)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 10 (0)
2023 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 16 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак тады так і не згуляў за яе.

Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 чэрвеня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (2:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Усяго ў сезоне 2018 дзесяць разоў выйшаў на поле ў асноўнай камандзе (8 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку). З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Мінск», і ў красавіку 2019 года стаў іграком клуба «Ашмяны-БДУФК», дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[3], дзе звыйчана выхадзіў на замену. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[4]. Пазней трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, і нападнік у сакавіку папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе ў сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[5]. Хутка замацаваўся ў аснове рэчычан. У ліпені 2021 года перайшоў у «Слуцк»[6], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[7].

У студзені 2023 года пакінуў «Слуцк»[8] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9]. У жніўні 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[10] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў дзяржынскі клуб[12].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Мінск   7 0
2016 дубль Мінск   29 4
2017 дубль Мінск   28 6
2018 Д1 Мінск   8 0
2019 (1) Д3 Ашмяны-БДУФК   14 6
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ   10 1
2020 Д2 Ашмяны-БДУФК   24 6
2021 (1) Д1 Спадарожнік   15 3
2021 (2) Д1 Слуцк   14 1
2022 Д1 Слуцк   26 5
2023 (1) Д1 Дынама   10 0
2023 (2) Д2 Арсенал   16 4

Крыніцы

правіць
  1. Arseni Kontsedailov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/374
  3. Концедайлов из "Ошмян-БГУФК" перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (3 жніўня 2019). Праверана 5 снежня 2023.
  4. "Энергетик-БГУ" подписал узбекского хавбека Шохбоза Умарова, Концедайлов покинул команду (руск.). football.by (15 лютага 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  5. "Спутник" объявил о подписании контракта с Концедайловым (руск.). football.by (23 лютага 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Концедайлов и Бураев пополнили ряды "Слуцка" (руск.). football.by (12 ліпеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Футбол Беларуси. Глебко и Концедайлов продолжат играть за "Слуцк" (руск.). 24sport.by (14 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Футбол. Арсений Концедайлов покинул "Слуцк" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  9. Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  10. Брестское "Динамо" покинул еще один футболист (руск.). football.by (3 жніўня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  11. Арсений Концедайлов и Иван Тихомиров проведут вторую половину сезона в "Арсенале" (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  12. А как там "Арсенал"? Из "Локомотива" к "канонирам" приехал не только тренер, но и игроки (руск.). football.by (9 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.