Артур Андрэевіч Лясько

беларускі футбаліст

Артур Лясько (нар. 25 мая 1984, Баранавічы) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Футбол
Артур Лясько
Поўнае імя Артур Андрэевіч Лясько
Нарадзіўся 25 мая 1984(1984-05-25)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Беларусь РВАР (Мінск) 19 (-24)
2003—2007 Беларусь Дынама (Мінск) 62 (-51)
2004   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 11 (-13)
2008—2009 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 2 (-7)
2010 Арменія Пюнік (Ерэван) 25 (-20)
2011—2012 Беларусь Мінск 37 (-52)
2013 Беларусь Слуцк 12 (-8)
2013 Беларусь Гомель 9 (-16)
2014—2016 Беларусь Слуцк 59 (-61)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 3 (-6)
2017 Беларусь Баранавічы 14 (-23)
2018 Беларусь Ліда 12 (-11)
2018—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 38 (-44)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (-7)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 верасня 2012

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым апынуўся ў «Дынама». У 2008 годзе перайшоў у «Крыўбас», але правёў толькі дзве гульні ў аснове. Сезон 2010 правёў у армянскім «Пюніку», з якім выйграў чэмпіянат, кубак і суперкубак краіны.

У снежні 2010 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У канцы 2012 года пакінуў мінскі клуб і ў лютым 2013 года стаў іграком «Слуцка»[3], дзе стаў асноўным брамнікам.

У жніўні 2013 года перайшоў у «Гомель»[4][5], дзе стаў чаргавацца на пазіцыі брамніка з Ягорам Хаткевічам. Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Слуцк»[6], які выйшаў у Вышэйшую лігу.

У слуцкім клубе зноў стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2014 правёў 13 «сухіх» матчаў, што стала найлепшым паказчыкам у Вышэйшай лізе пасля брамнікаў каманд-прызёраў. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт са случанамі[7]. Быў асноўным брамнікам «Слуцка», але часам адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні 2016 года выбыў да канца сезона. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[8].

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы», якая ў выніку адмовілася ад супрацоўніцтва з брамнікам[9]. У сакавіку 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Аднак, згуляў за сталічны клуб толькі ў трох матчах, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду[11].

У ліпені 2017 года далучыўся да «Баранавічаў»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[13].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[14]. Быў асноўным брамнікам каманды. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[15] і неўзабаве далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[16], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2019—2020 гадах часам выхадзіў на поле за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе, чаргаваўся з больш маладымі брамнікамі. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[17], пры гэтым фактычна перайшоў на пасаду гуляючага трэнера, у сезоне 2021 не з’яўляўся на полі, толькі некалькі разоў заставаўся на лаўцы запасных.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера правіць

З 2022 года засярэдзіўся на трэнерскай працы ў «Энергетыку-БДУ». У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[18], у снежні 2023 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[19].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. https://championship.abff.by/players/728
  2. https://teams.by/artur-lesko/player-144/
  3. Лесько переходит в «Слуцк» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  4. Артур Лесько покидает "Слуцк" (руск.). football.by (7 жніўня 2013). Праверана 8 лютага 2024.
  5. «Гомель» подписал контракт с Лесько (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (7 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2013.
  6. Лесько пореходит в "Слуцк", Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  7. «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Слуцк" расстался с Артуром Лесько (руск.). football.by (13 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Футбол. Виталий Жуковский: готовы заключить контракт с игроком сборной Тринидада и Тобаго, с Лесько не будем сотрудничать (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017.
  10. Артур Лесько подписал контракт с минским "Торпедо" (руск.). football.by (27 сакавіка 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Артур Лесько покинул минское "Торпедо" (руск.). football.by (26 чэрвеня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  12. Лесько перешел в «Барановичи», Высоцкий отдан в аренду «Нафтану» (руск.). by.tribuna.com.
  13. ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов (руск.). Intex-press (11 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022.
  14. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  15. Лесько и Борисенко покидают "Лиду" (руск.). football.by (7 жніўня 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  16. Лесько перешел в «Энергетик-БГУ» (руск.). by.tribuna.com.
  17. Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (3 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  18. Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (руск.). abff.by (16 снежня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  19. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.