Арцём Вячаслававіч Дзенісенка
Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны».
Поўнае імя | Арцём Вячаслававіч Дзенісенка | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 красавіка 1999 (23 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 24 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін.
У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха»[1], дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха»[2]. У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб.
У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[3].
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | 10 | -9 | |
2017 | дубль | Дынама | 21 | -21 | |
2018 | дубль | Дынама | 18 | -20 | |
2019 (1) | дубль | Дынама | 8 | -8 | |
2019 (2) | Д2 | Рух | 0 | 0 | |
2020 | Д1 | Рух | 2 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 0 | 0 |