(1566) Ікар
астэроід
(Пасля перасылкі з Астэроід Ікар)
1566 Ікар — астэроід, які абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай, моцна выцягнутай арбіце на адлегласці ад 1,969 да 0,186 а. а. Дыяметр астэроіда каля 1,4 км. Належыць да ліку калязямных аб’ектаў.
(1566) Ікар | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Вальтэр Баадэ |
Месца выяўлення | Паламар |
Дата выяўлення | 27 чэрвеня 1949 |
Эпанім | Ікар |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | 1949 MA |
Катэгорыя | АЗЗ (Апалоны) |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2455800.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,82684 |
Вялікая паўвось (a) |
161,261 млн км (1,07796 а.а.) |
Перыгелій (q) |
27,924 млн км (0,18666 а.а.) |
Афелій (Q) |
294,597 млн км (1,96926 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 408,792 сут (1,119 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 22,939 км/с |
Схіленне (i) | 22,828° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 88,026° |
Аргумент перыгелія (ω) | 31,349° |
Сярэдняя анамалія (M) | 70,430° |
Фізічныя характарыстыкі[1] | |
Дыяметр | 1,0 км |
Маса | 2,9×1012 кг |
Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,00039 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,00074 км/с |
Перыяд вярчэння | 2,273 гад |
Абсалютная зорная велічыня | 16,9m |
Альбеда | 0,51 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 242 К (−31 °C) |
Ікар вядомы тым, што ў перыгеліі больш набліжаецца да Сонца, чым планета Меркурый — 28,5 млн.км (адсюль назва; гл. Ікар). На такой адлегласці ад Сонца тэмпература на паверхні астэроіда перавышае 600 °C.
Ікар збліжаецца з Зямлёй кожныя 9, 19 ці 38 гадоў. Апошні раз астероід збліжаўся ў 1996 і прайшоў на адлегласці 15,1 млн. км. Наступнае набліжэнне да нашай планеты будзе ў 2015 — астэроід павінен прайсці на адлегласці 8,1 млн. км ад Зямлі.