Отамар Крэйча
О́тамар Крэ́йча (чэшск.: Otomar Krejča; 23 лістапада 1921, Скрышаў, Край Высачына — 6 лістапада 2009, Прага) — чэшскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, легенда нацыянальнага тэатра. Заслужаны артыст Чэхіі (1958).
Отамар Крэйча | |
---|---|
чэшск.: Otomar Krejča | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2009[5][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marie Tomášová[d] |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0470718 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНа сцэне з 1940 года. У 1946—1951 гадах акцёр пражскага Тэатра на Вінаградах. У 1960-я гг. ўзначальваў чэшскі тэатральны авангард. У 1956—1961 гадах галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 1965—1912 гадах арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў».
Пасля 1968 года, калі падпісаў петыцыю «Дзве тысячы слоў», падвергнуўся рэзкай ідэалагічнай крытыцы, адхілены ад кіраўніцтва тэатрам, у 1972 годзе быў зачынены і сам тэатр. Пад ціскам сусветнай грамадскай думкі быў выпушчаны ўладамі за мяжу, ставіў спектаклі ў Аўстрыі, Італіі, Бельгіі, Францыі, ФРГ, Фінляндыі, Швецыі. Вярнуўся на радзіму пасля Аксамітнай рэвалюцыі. У 1991 годзе адкрыў «Тэатр за бранаў-2», у якім працаваў да канца жыцця.
Творчасць
правіцьСярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайменная п'еса Растана), Дон Жуан (аднайменная п'еса Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп » Л. Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў » А. Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А. Чэхава («Вішнёвы сад », «Тры сястры »), у т.л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці Крэйчы ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.
Прызнанне
правіцьПрэмія Пірандэла (1978). Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры (1978). Медаль ўрада Чэхіі За заслугі (1998). Прэмія Станіслаўскага (1999) і многія іншыя ўзнагароды. Ганаровы доктар Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе (2002).
Зноскі
- ↑ а б Otomar Krejča // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Krejča, Otomar, 1921-2009 // regional database of the Regional Library of Highlands Праверана 22 красавіка 2024.
- ↑ http://www.novinky.cz/kultura/183664-zemrel-reziser-otomar-krejca.html
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
Літаратура
правіць- Крэйча Атамар. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Černý J. Otomar Krejča. Praha: Orbis, 1964
- Otomar Krejča et le theatre Za Branou de Prague. Lausanne: La Cité, 1972
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Отамар Крэйча
- [1] Архівавана 7 мая 2010. (чэшск.)
- У Слоўніку тэатра(недаступная спасылка) (італ.)
- На сайце IMDB