Аляксандр Міхайлавіч Арцюхін

(Пасля перасылкі з А. М. Арцюхін)

Аляксандр Міхайлавіч Арцюхін (нар. 15 снежня 1952, с. Масалова[ru], Шылаўскі раён, Разанская вобласць) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Міхайлавіч Арцюхін
Дата нараджэння 15 снежня 1952(1952-12-15) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар праектаў, з 1987 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела ў Мінскграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў г. Мінск[1].

Творчасць правіць

 
Сквер па вуліцы Прытыцкага з фантанам (не захаваўся)

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): сквер па вул. Прытыцкага ў Мінску (1977), добраўпарадкаванне вул. Савецкай у Лагойску (1981), ПДП Паўночна-Заходняга жылога раёна (1981, карэктоўка), забудова праспектаў Міру (1982), Леніна (1986), мікрараёнаў № 4, 6, 6а (1983) у Жодзіне, ПДП жылога раёна (1981), праекты забудовы мікрараёна Гайдукоўка ў Радашковічах, мікрараёнаў № 15—16 у Салігорску, па вул. Саўгаснай у Барысаве (1983), мікрараёна № 4 і ПДП цэнтральнай часткі Стоўбцаў (1985)[1]; Дом культуры[ru] ў г. Маладзечна (19861988, будаўніцтва 19882002, у сааўстарстве з У. Ф. Даніленкам, В. М. Батузавай)[2]; праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 4 па вул. Горкага (19771989, у сааўтарстве з А. І. Патапавай, Л. П. Гарбачоваай); ПДП па Хажоўскай шашы (1989, у сааўтарстве з Л. П. Гарбачоваай) у г. Маладзечна[3]; Свята-Пакроўская царква ў Мінску (1997; у сааўтарстве з М. Дзятко)[4]; рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне (20042005; у аўтарскім калектыве)[5]; храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» Свята-Лізавецінскага манастыра (2008; сааўтар М. Дзятко)[6].

Зноскі

  1. а б в Артюхин Александр Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Горбачева Лариса Павловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  5. Итоги XIII Республиканского смотра-конкурса лучших архитектурных произведений 2005—2007 гг.
  6. Ю. Г. Будько. КАНОН И НОВАТОРСТВО В СОЗДАНИИ СОВРЕМЕННОГО ПРАВОСЛАВНОГО ХРАМА(недаступная спасылка)

Літаратура правіць