Алена Юр’еўна Сідарава

беларуская акцёрка тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з А. Ю. Сідарава)

Але́на Ю́р’еўна Сі́дарава (нар. 23 лістапада 1957, Мінск) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Беларусі (2013).

Алена Юр’еўна Сідарава
Дата нараджэння 23 лістапада 1957(1957-11-23) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Уладзіміравіч Сідараў
Маці Зоя Васілеўна Асмалоўская
Адукацыя
Прафесія акцёрка, актрыса агучвання
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 23 лістапада 1957 года ў Мінску. Дачка народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава і заслужанай артысткі Беларусі Зоі Асмалоўскай[1].

У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Луцэнкі). Адпрацавала год у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і музыкі[2].

З 1980 года — акцёрка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы[2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэсту, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Алена Сідарава разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].

Творчасць правіць

Сярод найлепшых роляў — Маша ў «Чайцы» Антона Чэхава, Гільда ў «Жанчыне з мора» Генрыка Ібсена, Кіра ва «Успамінах» Аляксея Арбузава[4].

Сыграла маці ў фільме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі».

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Алёна Сидорова (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2019. Праверана 17-5-2019.
  2. а б Алена Сідарава. kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  4. Акторка Алена Сідарава: Ідзі як усе нармальныя людзі ў БДУІР. belsat.eu (17 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі правіць