Бабка (страва)
Бабка — традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс.
![]() | |
Краіна паходжання | |
---|---|
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |

Гісторыя правіць
З’явілася на Блізкім Усходзе як святочная страва кугель на яўрэйскі Пейсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі і яек. Складнікамі зазвычай былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнок, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.
У нашых краёх рэцэпт перажыў значныя змены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў гэтая страва з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Літоўцы завуць яе паводле старое яўрэйскай назвы — кугеліс.
Этымалогія правіць
Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka — традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай.
Магчыма, беларускай найменне стравы з бульбы іранічнае — ліцвінская «бабка»[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Похлёбкин В. В. Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В. В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — ISBN 978-5-9524-3563-6.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабка (страва)
- Бабка — сястра кугеля. «Наша Ніва»
- Талерка — кулінарныя рэцэпты з фотаздымкамі Архівавана 5 сакавіка 2016.