Боркавічы (станцыя)

Бо́ркавічы (трансліт.: Borkavičy, руск.: Борковичи)[1] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

Станцыя
Боркавічы
Лінія Полацк — Бігосава
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Віцебскае аддзяленне
663,1 км 
Код станцыі 161908
Код у «Экспрэс-3» 2100233
Боркавічы (Беларусь)
Боркавічы
Боркавічы

Размешчана ў вёсцы Боркавічы; на лініі ПолацкБігосава, паміж прыпыначным пунктам Падазерцы і прыпыначным пунктам Беніслаўскага.

Гісторыя правіць

Першы будынак вакзала быў пабудаваны ў 1866 годзе разам з пракладаннем праз Боркавічы чыгункі з Дынабурга на Полацк з чырвонай цэглы па тыповым праекце ў стылі мадэрн (аналагічныя будынкі вакзалаў захаваліся да нашага часу ў Верхнядзвінску і Шуміліне). На станцыі падчас Першай сусветнай вайны спыняўся імператар Мікалай ІІ. Першапачатковы будынак быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны.

Сучасны будынак вакзала ўзведзены ў 1950-я гады таксама па тыповым праекце ў стылістыцы сталінскага манументалізму (такія ж вакзалы ёсць, напрыклад, у Баравусе і Ветрыне).

Зноскі

Спасылкі правіць