Братаўка
Бра́таўка[3] (Melampyrum) — род кветкавых раслін сямейства заразіхавых.
Братаўка | ||||||||||||||
Братаўка лугавая (Melampyrum pratense) — тыпавы від роду | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Melampyrum L., (1753) | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
Melampyrum pratense
| ||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя травяністыя паўпаразітныя расліны з прамастойным простым або разгалінаваным сцяблом і слаба развітым коранем, на якім размешчаны гаўсторыі. Лісце супраціўнае ці амаль супраціўнае, ад лінейнага да лінейна-яйцападобнага, суцэльнае і суцэльнакрайняе. Кветкі жоўтыя, ружовыя або белаватыя, размешчаны па адной у пазухах буйных лістападобных, часта ярка афарбаваных прыкветкаў, сабраны у канцавыя гронка- ці коласападобныя суквецці. Плод — сціснутая з бакоў каробачка з дзвюма створкамі.
Пашырэнне
правіцьАдрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі найчасцей трапляюцца братаўка дуброўная, або Іван-ды-мар’я (Melampyrum nemorosum), братаўка польская (Melampyrum polonicum) і братаўка лугавая (Melampyrum pratense); растуць у лясах, хмызняках, на палянах, лугах і балотах. Братаўка грабеньчатая (Melampyrum cristatum) трапляецца на поймавых лугах і ў хмызняках; братаўка лясная (Melampyrum sylvaticum) — у лясах, братаўка палявая (Melampyrum arvense) — каля дарог і на палях.
Выкарыстанне
правіцьДэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і ядавітыя (насенне мае ядавітыя алкалоіды і гліказід рынанцін) расліны; некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Братаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Дзмітрыева С. А. Братаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 327.