Будзішча (Магілёўскі раён)

Бу́дзішча[1] (трансліт.: Budzišča, руск.: Будище) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 32 км на захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам. На поўнач цячэ р. Сенна (Жыварэзка, прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Вёска
Будзішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213152
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808026
Будзішча на карце Беларусі ±
Будзішча (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Будзішча (Магілёўскі раён)
Будзішча (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Будзішча (Магілёўскі раён)

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1785 годзе вёска (у складзе маёнтка Вендараж) і сяльцо, цэнтр маёнтка ў Магілёўскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1847 годзе вёска ў складзе маёнтка Рубцоўшчына Магілёўскага павета Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка. У 1857 годзе 30 жыхароў мужчынскага полу. У 1880 годзе 12 двароў, частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. У 1897 годзе меўся заезны дом.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы і наваколлі базіраваўся 121-ы партызанскі атрад (з ліпеня 1943 года полк) Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. У гонар партызан 121-га палка імя А. М. Касаева на заходняй ускраіне вёскі ў 1971 годзе пастаўлены помнік. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж). Размяшчаліся вытворчае аддзяленне, працавалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На заходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва правіць

    • 1785 — 7 двароў, 32 жыхары; у сяльцы — 1 двор, 8 жыхароў.
  • XIX стагоддзе:
    • 1857 — 30 жыхароў мужчынскага полу.
    • 1880 — 12 двароў.
    • 1897 — 18 двароў, 104 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 20 двароў, 112 жыхароў.
    • 1926 — 38 двароў, 257 жыхароў.
    • 1990 — 44 гаспадаркі, 77 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 35 гаспадарак, 77 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць