Бузіна канадская
Бузіна канадская (Sambucus canadensis) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя або вылучалі ў асобнае сямейства Бузінавыя).
Бузіна канадская | ||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Sambucus canadensis L., 1753 | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьРодам з Паўночнай Амерыкі, сустракаецца таксама ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы аж да Панамы.
Батанічнае апісанне
правіцьКуст вышынёй да 3 м і больш.
Лісце супратыўнае, пёрыстае.
Улетку цвіце вялікімі (20-30 см у дыяметры) гронкападобнымі суквеццямі, кветкі дыяметрам 5-6 мм, з пяццю пялёсткамі.
Плады ад цёмна-фіялетавага да чорнага колеру, ад 3 да 5 мм у дыяметры.
Плады і кветкі ядомыя, але іншыя часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць таксін — аксалат кальцыю .
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
правіцьПлады выкарыстоўваюць у медыцыне, а таксама для падрыхтоўкі віна, жэле і фарбавальнікаў.
Лісце і кара могуць быць выкарыстаны ў якасці інсектыцыду.
Лісце, сцёблы, карані і няспелыя плады атрутныя для чалавека.
Батанічная класіфікацыя
правіцьСінонімы
правіцьПа даных The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[3]:
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Sambucus canadensis L. is an accepted name (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (18 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- Бузина канадская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)