Ваенныя злачынствы падчас Тыграйскага канфлікту

У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая наўпрост падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвала ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.

Адно са шматлікіх масавых пахаванняў грамадзянскіх асоб у Тыграі, забітых федэральнай арміяй і саюзнікамі, 11 чэрвеня 2021[1].

У ходзе баявых дзеянняў неаднаразова фіксаваліся ваенныя злачынствы.

Выпадкі правіць

Масавыя забойствы правіць

Апалчэннем Фано правіць

У пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хамера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа.

Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[2][3] і ўрадавай арміі[4]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцу і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[3]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны, якія яны атрымалі ад байцоў Фано[4]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[5].

Пазней Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[6].

У той месяц апалчэнцы атакавалі таксама населены пункт Даншы, забіўшы 25 чалавек[7].

18 студзеня 2021 года ў Хамера адбылася новая разня, падчас якой апалчэнцы Фано (народнасць амхара) забілі 92 мясцовых жыхароў, разрабавалі дамы, прадпрыемствы і склады для захоўвання прадуктаў[8].

1 сакавіка, паводле EEPA, апалчэнцы Фано забілі 250 чалавек блізу Хамеры[9].

У перыяд з 16 ліпеня па 2 жніўня 2021 года апалчэнцы Фано, спецназ Амхара і эрытрэйцамі забілі ад 50 да 95 мірных жыхароў у Хамеры[10].

НФВТ правіць

У перыяд з 9 па 10 лістапада 2020 года ў Май Кадра адбылася масавая разню супраць мясцовага насельніцтва, што пераважна былі з народнасці амхара. Большасць ахвяр з’яўляліся працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Па даных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта па меншай меры 600 чалавек[11] [12]. Злачынства здзейснена пры дапамозе сякер і мачэтэ[13]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіопскіх гарадоў. Улады абвінавацілі ў падзеях паўстанцаў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама расказалі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца і хавалі іх у сваіх дамах, цэрквах і на палях[14].

19 верасня 2021 года ўлады рэгіёну Амхара паведамілі, што Сілы абароны Тыграя забілі 600 мірных жыхароў у вёсцы Забеле[15].

1 лістапада ўлады Эфіопіі паведамілі аб тым, што ў горадзе Камбольча прыхільнікамі руху НФВТ было пакарана смерцю больш за сто чалавек[16].

Узброенымі сіламі правіць

У пачатку вайны адбыліся расправы над мясцовым насельніцтвам у раёне горада Адыграт, у чым абвінавацілі ваеннаслужачых эрытрэйскі арміі[17][18].

15 снежня, па даных EEPA, 750 чалавек, якія хаваліся ў царкве Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храмы і расстраляны на суседняй плошчы. У той жа справаздачы па сітуацыі EEPA гаворыцца, што паступалі паведамленні аб цяжкіх баях у Мэкэле і яго ўскраінах, а таксама аб артылерыйскіх абстрэлах[19].

11 сакавіка адбылася разня ў горадзе Энкікумель, паміж Шырэ і Эндабагунай, дзе больш за 100 маладых людзей былі пакараны смерцю эфіопскімі і эрытрэйскімі войскамі[20]. 14 сакавіка салдаты федэральных войск расстралялі 5 грамадзянскіх асоб, забіўшы 3 з іх у горадзе Вукро. Па словах мясцовых жыхароў, гэтыя забойствы былі адказам на нядаўнія напады паўстанцаў[21]. 23 сакавіка заходнія крыніцы паведамлялі аб разні ў вёсцы Тэка-Тэсфай ва Усходнім Тыграі, дзе дзесяткі мірных жыхароў былі нібыта забіты эрытрэйскімі і эфіопскімі салдатамі[22]. 24 сакавіка, паводле EEPA, адбылося забойства ўрадавай арміяй больш за 20 мірных жыхароў недалёка ад горада Фрэвейні. Як сцвярджалася, вайскоўцы выцягнулі мірных жыхароў з грамадскага аўтобуса і пасля пакаралі смерцю[23].

5 красавіка эрытрэйцы забілі 30 мірных жыхароў у Май Када на Усходзе Тыграя[24]. 8 красавіка паведамілялася аб новай серыі масавых забойстваў, учыненых эрытрэйскімі і эфіопскімі войскамі, падчас якіх загінула больш за 230 мірных жыхароў[25]. 12 красавіка EEPA паведаміла аб серыі масавых забойстваў, за якія, меркавана, стаяць апалчэнцы Фано і федэральная армія. Было забіта больш за 330 мірных жыхароў[26].

Акрамя вышэй згаданых выпадкаў, у лістападзе 2020 года адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі ў вёсках Ады Хагерай (200 загінулых), Беракіт (7), Ігры Каран (24—30), Караро (22), Мілакуа (9), Шэраро (20), Бісабер (27), Ідага Хамус (25—30), мястэчку Мегаб (22). У снежні таго ж адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі ў раёне Імбасэнейты (112 загінулых), вёсках Алаіс (50—100), Бегашэка (92), Гульша (27), горадзе Бізэ (8). У студзені 2021 года — у вёсках Бааты Акор (10), Келавло (15), Сімрэтэ (48), Харэка (19), Гуітэло (46), Дэбрэ Абай (24—40); у лютым — вёсках Авуло (24), Ады Габат (29), Ады Геба (14), Ады Хуца (45), Ады Эшэр (20), Май Вэйні (80), Май Кінетал (263); у сакавіку у раёнах Сахарты і Самрэ (234 загінулых), вёсках Ады Берык (10), Грызана (11); у красавіку — Джыджы (20), Дэбрэ Гэнет (13), Май Хайдзі (10—12), Хігумбурда (15)[7].

Некаторыя населеныя пункты пацярпелі ад разні некалькі разоў. Сярод такіх — Вукро Марай (у лістападзе 2020 там загінулі 25 чалавек, а вясной 2021 — 161), Адва (у лістападзе 2020 — 31, у лютым — 20—24, у красавіку — 5-9), Селехлеха (у лістападзе 2020 — 23, вясной 2020 — 39)[7].

Сексуальны гвалт правіць

Упершыню пра згвалтаванні загаварылі 4 студзеня 2021, калі Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын падвергнулася сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі[27]. У злачынствах абвінавачваліся войскі федэральных уладаў. 30 студзеня ў сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль пацвердзіў паведамленні аб сексуальным гвалце з боку ўрадавай арміі[28]. 31 студзеня Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана аб згвалтаваннях падчас вайны ў Тыграе, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[29]. Для раследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[30]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[30]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[31].

Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў правіць

19 лістапада, па даных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовым пакаранням смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-саайчыннікаў назад у Эрытрэю[32].

10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[33].

1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку[34]. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі сіл». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек[35]. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[34].

Расследаванні правіць

ЭКПЧ і УВКПЧ правіць

У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[36]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[37][38].

У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[39].

АКПЧН правіць

12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой увайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту.

МЭКПЧЭ правіць

У снежні 2021 года Саветам ААН па правах чалавека заснавана камісія ICHREE[40] для расследавання сцвярджэнняў аб парушэннях і злоўжываннях міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, гуманітарнага права і правоў бежанцаў у зоне Тыграйскага канфлікту[41].

19 верасня 2022 г. ICHREE прадставіла справаздачу са сваімі першапачатковымі высновамі ў Савет па правах чалавека[42]. Пацведжана, што падчас баявых дзеянняў здзяйсняліся пазасудовыя забойствы і згвалтаванні, меў месца штучны голад. Многія выпадкі ахарактарызаваны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[43][44].

Прадстаўнік Эфіопіі ў ААН Тае Атске Селасіе заявіў, што даклад быў «непаслядоўным і схематычным», закліканы ўзмацніць палітычны ціск на ўрад краіны[45].

На 52-й сесіі Савета па правах чалавека ў сакавіку 2023 г. старшыня ICHREE заявіў, што ён вітае мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем. У той жа час камісія працягвала расследаванне ваенных злачынстваў і парушэнняў правоў чалавека ўсімі бакамі[46].

Зноскі правіць

  1. Voice of America – Tigrinya, 11 June 2021: 'ነበርቲ ሓውዜን ግዳያት ኵናት ትግራይ ብጅምላ ይቐብርሉ ኣለው'ፀብፃብ ሄዘር ሞርዶክ
  2. "Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray". Al Jazeera English. 2020-11-11. Архівавана з арыгінала 2020-12-10. Праверана 2020-12-10.
  3. а б Brown, Will (23 November 2020). "After the bombs they attacked with knives, claim Ethiopians fleeing peace prize winner's war". The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 2020-11-24. Праверана 24 November 2020.
  4. а б Akinwotu, Emmanuel (2020-12-02). "'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2020-12-02. Праверана 2020-12-02.
  5. Latif Dahir, Abdi (2020-12-09). "Fleeing Ethiopians Tell of Ethnic Massacres in Tigray War". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2020-12-09. Праверана 2020-12-09.
  6. "70 clandestine burial pits found in Humera-reports". Ethiopia Observer. 2020-11-29. Архівавана з арыгінала 2020-12-09. Праверана 2020-12-10.
  7. а б в * Twitter: author @tvbempt; hashtags #NeverForget #SayTheirNames #Sheraro
  8. Situation Report EEPA HORN No. 60 - 19 January 2021 (Europe External Programme with Africa)
  9. Situation Report EEPA HORN No. 96 – 03 March 2021. Europe External Programme with Africa (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
  10. Situation Report EEPA HORN No. 195 - 03 August 2021 (3 жніўня 2021).
  11. Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state. Amnesty International (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 12 November 2020.
  12. "Maikadra massacre is a "crime of atrocity": Human Rights Commission". Addis Standard. 24 November 2020. Праверана 24 November 2020.
  13. Множество гражданских убиты в Тыграі
  14. Подсчитано число погибших в результате массовой резни в Эфиопии // Lenta.ru, 24 ноября 2020
  15. Voice of America (Amharic), 20 September 2021: ቆቦ ውስጥ ስድስት መቶ ሰው እንደተገደለ ነዋሪዎች ተናገሩ
  16. В Эфиопии повстанцы убили более ста жителей захваченного города (руск.). РИА Новости (1 лістапада 2021). Праверана 2 лістапада 2021.
  17. The situation in Tigray at the beginning of 2021. Researchgate (2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  18. Situation Report EEPA HORN No. 31 – 20 December. Europe External Programme with Africa (20 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  19. Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021. Europe External Programme with Africa (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
  20. Situation Report EEPA Horn No. 102 12 March 2021
  21. Situation Report EEPA Horn No.103 15 March 2021
  22. Situation Report EEPA Horn No. 110 24 March 2021
  23. EEPA No. 111 – 25 March 2021. Europe External Programme with Africa (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  24. Twitter message by BeniamTewolde, message No. 1381284866273255425 . Beniam Tewolde is mechanical engineer and staff of Grand Valley State University in the USA.
  25. EEPA No. 123 – 9 April 2021. Europe External Programme with Africa (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 9 красавіка 2021.
  26. https://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-125-13-April-2021.pdf
  27. Situation Report EEPA HORN No. 45 – 4 January 2021. Europe External Programme with Africa (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
  28. Georgy, Michael (2021-01-23). "'Choose - I kill you or rape you': abuse accusations surge in Ethiopia's war". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-01.
  29. Ethiopia - Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 25 Jan 2021(недаступная спасылка). United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2021.
  30. а б "Task force starts investigating alleged sexual violence in Tigray". Fana Broadcasting Corporate. 2021-02-03. Архівавана з арыгінала 2021-02-04. Праверана 2021-02-04.
  31. "Ethiopia confirms reports of rape in Tigray war". The Guardian (Nigeria). Agence France Presse. 2020-02-12. Архівавана з арыгінала 2021-02-13. Праверана 2021-02-13.
  32. Marks, Simon; Walsh, Declan (2020-12-28). "Refugees Come Under Fire as Old Foes Fight in Concert in Ethiopia". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2020-12-28. Праверана 2021-01-12.
  33. Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021. Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
  34. а б "In Pictures: Eritrean refugees caught in crossfire in Ethiopia". Al Jazeera English. 2021-02-01. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-01.
  35. "Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray". Al Jazeera English. 2020-02-02. Архівавана з арыгінала 2021-02-03. Праверана 2021-02-03.
  36. Nichols, Michelle (2021-03-18). "U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
  37. Ethiopia: The Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights and the Ethiopian Human Rights Commission to conduct a joint investigation with a view to a credible accountability process (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  38. Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  39. Sahlu, Sisay (2021-05-15). "Joint team to start investigation in Tigray". The Ethiopian Reporter. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
  40. International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). OHCHR.
  41. Q & A: Renewal of the Mandate of the International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (ICHREE) (англ.). Human Rights Watch.
  42. ID: Commission of Human Rights Experts on Ethiopia - 18th Meeting, 51st Regular Session of Human Rights Council | UN Web TV (англ.)(недаступная спасылка). media.un.org (22 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
  43. UN experts warn of potential for further atrocities amid resumption of conflict in Ethiopia (англ.). OHCHR (19 верасня 2022).
  44. Oral Statement to the International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). Human Rights Watch (22 верасня 2022).
  45. UN Rights Experts Warn Atrocities Will Grow in Ethiopia's Tigray Without Peace (англ.). VOA.
  46. International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia Statement of the Chairperson and Members of the UN International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia, at the 52nd Human Rights Council SessionOffice of the High Commissioner for Human Rights, 2023.