Валерый Іванавіч Карэтнікаў
Валерый Іванавіч Карэтнікаў (нар. 27 студзеня 1940, в. Місяш, Чабаркульскі раён, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі кампазітар.
Валерый Іванавіч Карэтнікаў | |
---|---|
руск.: Валерий Иванович Каретников | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1940 (85 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Пётр Пятровіч Падкавыраў |
Прафесіі | кампазітар, выкладчык універсітэта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1970 годзе Беларускую кансерваторыю (клас П. Падкавырава). З 1970 года выкладчык Магілёўскага, з 1976 года Маладзечанскага музычнага вучылішчаў, з 1989 года — музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1979 года.
Творчасць
правіцьПрацуе пераважна ў камерна-інструментальных жанрах і музыкі для дзяцей. Сярод твораў: вакальна-інструментальная лірычная паэма «Флейтыст» на вершы Э. Агняцвет (для сапрана і інструментальнага квінтэта, 1996); сімфонія (1970); канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1978, 1993); п’есы для фартэпіяна; 4 трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна; санаты, у т.л. для альта, для альта і фартэпіяна, для 2 скрыпак і фартэпіяна; струнны (1977, 2-я рэд. 1991) і фартэпіянны (1996, 1997) квартэты; варыяцыі на тэму «З Полацкага сшытка» для скрыпкі, альта і фартэпіяна (1992); рамансы, песні на словы беларускіх паэтаў. Рэдактар і складальнік (разам з В. Дабравольскай) зборніка твораў беларускай харавой музыкі ў 2 т. (т. 1, 1998).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Аладава Р. М. Карэтнікаў Валерый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).