Валянцін Мікалаевіч Фісенка

(Пасля перасылкі з Валянцін Фісенка)

Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (24 жніўня 1934, г. Таганрог[1], Растоўская вобласць, РСФСР — 6 жніўня 2016[2]) — беларускі дыпламат, рэферэнт па краінах Захаду. Кандыдат юрыдычных навук (1979). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь (у адстаўцы з 1994 года).

Валянцін Мікалаевіч Фісенка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі
13 красавіка 1994 — 10 сакавіка 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Віктар Гайсёнак
Нараджэнне 24 жніўня 1934(1934-08-24)
Смерць 6 жніўня 2016(2016-08-06) (81 год)
Дзеці Ігар Фісенка
Адукацыя МДІМА МЗС СССР (1960), Дыпламатычная акадэмія МЗС СССР (1979).
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Месца працы

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (заходні факультэт, 1960), Дыпламатычная акадэмія МЗС СССР (аспірантура, спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права», 1979).

У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР у Маскве, дзе ў 1970 годзе нарадзіўся яго сын Ігар Фісенка, пасля ў сакратарыяце аддзялення ААН у Жэневе (Швейцарыя).

З 2 верасня 1991 года быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага развіцця ААН [3].

З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 года быў членам калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5].

13 красавіка 1994 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[6]. Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000 года[7].

З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.

Асноўныя працы

правіць
  • Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.

Зноскі

  1. Сяргей Камароўскі.. Як не было, так і няма. Народная перамога (8 жніўня 2016). Праверана 10 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
  2. Памёр адзін з ветэранаў беларускай дыпламатычнай службы Валянцін Фісенка. Наша Ніва (6 жніўня 2016).
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 сентября 1991 г. № 338 «О назначении т. Фисенко В. Н. Представителем Белорусской ССР в Комиссии социального развития ООН» Архівавана 3 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 1992 г. № 648 «Об утверждении В. Н. Фисенко членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей И. И. Тернова» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 июля 1994 г. № 525 «Об освобождении В. А. Лабунова и В. Н. Фисенко от обязанностей членов коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь и назначении членами коллегии Министерства иностранных дел Республики Беларусь В. М. Гейсика, В. Н. Герасимовича, Н. И. Дрозд и М. М. Хвостова» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
  6. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1994 г. № 2936-XII «О назначении Фисенко В. Н. Чрезвычайным Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 120 «Аб вызваленні В. М. Фісенкі ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене» Архівавана 28 мая 2012.