Васіль Піліпавіч Мухін
Васіль Піліпавіч Мухін (31 снежня 1917 — 17 ліпеня 1984) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Васіль Піліпавіч Мухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1984 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1957 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 31 снежня 1917 года ў вёсцы Кунтараўка (у сучасным Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).
У 1936—1938 гг. працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Скончыў 1 курс фінансавага тэхнікума, у 1938 годзе — Гомельскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да канца вайны здзейсніў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 77 паветраных баях, асабіста збіў 19 самалётаў праціўніка. З ліпеня 1943 г. прыкрываў у баях І. М. Кажадуба[2].
Да 1957 г. В. П. Мухін на службе ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВПС. З 1957 года падпалкоўнік Мухін у адстаўцы. У 1965—1973 гг. працаваў на заводзе ў Гомелі.
Памёр 17 ліпеня 1984 года. Пахаваны ў Гомелі.
Узнагароды і званні
правіць- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
- Ганаровы грамадзянін горада Бельцы (Малдова).
Памяць
правіць- Мемарыяльныя дошкі ўсталяваны на прахадной завода і будынку ДТСААФ у Гомелі.
- Мемарыяльная дошка на Алеі Герояў у горадзе Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Чаркаская вобласць Украіны).
- Імя В. П. Мухіна на мемарыяльным знаку на Алеі Герояў у горадзе Чугуеў.
- Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.
Зноскі
- ↑ http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=9239
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 19.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 19.
Спасылкі
правіць- Васіль Піліпавіч Мухін на сайце «Героі краіны»