Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч.: Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.

Васілій II Балгарабойца
Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος
Васілій II Балгарабойца
Васілій II, якога карануюць анёлы.
Мініяцюра Псалтыра Васілія II (Venet. Marc. Ms. gr. 17. Fol. 3r).
Візантыйскі імператар
963 — 963
Папярэднік Раман II
Пераемнік Нікіфар II
Візантыйскі імператар
976 — 1025
Папярэднік Іаан I Цымісхій
Пераемнік Канстанцін VIII
 
Дзейнасць Імператар
Веравызнанне Праваслаўе
Нараджэнне 958
Смерць 15 снежня 1025
Дынастыя Македонская дынастыя
Бацька Раман II[d]
Маці Феафана[d]

Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.

Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.

У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць