Венса́н Касе́ль (фр.: Vincent Cassel; нар. 23 лістапада 1966, Парыж) — французскі акцёр, прадзюсар, кінарэжысёр і сцэнарыст. Уладальнік прэміі «Сезар».

Венсан Касель
Vincent Cassel
Касель у 2015 годзе
Імя пры нараджэнні Vincent Cassel
Дата нараджэння 23 лістапада 1966(1966-11-23)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Францыя
Бацька Jean-Pierre Cassel[d]
Жонка Моніка Белучы[4][5] і Tina Kunakey[d][6]
Дзеці Deva Cassel[d] і Léonie Cassel[d]
Прафесія кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
Кавалер ордэна За заслугі, Францыя
Кавалер ордэна За заслугі, Францыя
IMDb ID 0001993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Венсан Касель нарадзіўся 23 лістапада 1966 года ў Парыжы ў сям’і французскага акцёра Жан-П’ера Каселя.

Сваю кар’еру акцёра ён пачаў у Нью-Ёрку, затым вярнуўся ва Францыю і некалькі гадоў працаваў у тэатры Жана-Луі Баро, дзе быў заняты ў некалькіх спектаклях.

Для ролі Жака Мерына ў фільме «Вораг дзяржавы № 1» набраў 20 кілаграмаў.

Захапляецца баявым мастацтвам капаэйра, што прадэманстраваў у фільме «Дванаццаць сяброў Оўшэна».

Асабістае жыццё правіць

Быў жанаты з італьянскай актрысай Монікай Белучы. 12 верасня 2004 года ў Рыме ў іх нарадзілася дачка Дэва. У 2010 годзе ў сям’і Монікі і Венсана з’явілася другое дзіця, дзяўчынка, якую назвалі Леані. У жніўні 2013 года пара расталася.

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Прадзюсар правіць

Рэжысёр, сцэнарыст правіць

Узнагароды і намінацыі правіць

Еўрапейская кінапрэмія правіць

  • 2001. Намінацыя на прыз сімпатый гледачоў Еўрапейскай кінаакадэміі за ролю Макса Керкерана ў фільме «Барвовыя рэкі».
  • 2002. Намінацыя на прыз сімпатый гледачоў Еўрапейскай кінаакадэміі за ролю Поля ў фільме «Чытай па вуснах».

Сезар правіць

  • 1996. Намінацыя на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Нянавісць».
  • 1996. Намінацыя на прэмію «Сезар» «Самы шматспадзеўны акцёр», фільм «Нянавісць».
  • 2002. Намінацыя на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Чытай па вуснах».
  • 2009. Прэмія «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Вораг дзяржавы № 1: Легенда».
  • 2016. Намінацыя на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Мой кароль».
  • 2017. Намінацыя на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў фільме «Гэта ўсяго толькі канец света».
  • 2020. Намінацыя на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Асаблівыя».

Міжнародны кінафестываль у Валансьене правіць

Зноскі

Спасылкі правіць