Верас звычайны[1][2] (Calluna) — манатыпны род раслін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звычайны (Callúna vulgáris)[3].

Верас звычайны

Верас звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calluna vulgaris (L.) Hull


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23634
NCBI  13385
EOL  583611
GRIN  t:8605
IPNI  327304-1
TPL  kew-2692970

Верас, верас звычайны[4], вераст[5][6], верус[1] барвинки, вржос, вржост[7][8], веряс[9][10].

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовая вечназялёная галінастая куставая ці кусцікавая расліна вышынёю да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка.

 
Верасовае поле ў ваколіцах Полацка

Адзін від — верас звычайны. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Атлантычным узбярэжжы Амерыкі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустках, тарфяніках, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі.

Выкарыстанне

правіць

Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т. зв. «верасовы мёд») расліна.

Часам верасам таксама называюць віды роду эрыка (Erica).

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  3. Жизнь растений. Энциклопедия в 6 тт. Т. 5, ч. 2: Цветковые растения / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — 511 с. — С. 90—93.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

правіць