Вера Рыгораўна Тарасік
Вера Рыгораўна Тара́сік[2] (па мужу Рынковіч[2]; 30 верасня 1899 — 22 красавіка 1986) — беларуская актрыса, настаўніца.
Вера Рыгораўна Тарасік | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 30 верасня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1986[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, настаўніца |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Мінску[2]. Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 гадах В. Тарасік працавала настаўніцай.
Творчасць
правіцьЯк актрыса, В. Р. Тарасік сфарміравалася па уплывам Ф. Ждановіча[2]. Вызначылася пераважна ў беларускім нацыянальным рэпертуары. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок) і іншыя.
Пра самабытны талент Веры Тарасік пісаў Змітрок Бядуля[3].
Зноскі
правіць- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 438. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ Газета «Беларусь» ад 21.12.1919 г.
Літаратура
правіць- Сяўковіч Г. І. Тара́сік (па мужу Рынковіч) Вера Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вера Рыгораўна Тарасік // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 406. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 245. — 703 с. — 10 000 экз.